viasna on patreon

Затрыманым супрацоўнікам PandaDoc прад'яўленае абвінавачванне

2020 2020-09-11T17:07:33+0300 2020-09-11T17:07:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pandadoc_devby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта dev.by

Фота з сайта dev.by

Сёння чатыром затрыманым супрацоўнікам PandaDoc было прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт. 209 КК). Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам, піша TUT.BY.

У пачатку верасня чатыры супрацоўнікі PandaDoc - галоўны бухгалтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, менеджар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап - былі арыштаваныя на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры, у дачыненні да іх была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 4 артыкула 210 КК Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі падазраваліся ў тым, што яны як група асоб, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, завалодалі грашовымі сродкамі ў памеры каля 107 тысяч беларускіх рублёў з бюджэту, прычыніўшы тым самым шкоду дзяржаве. Іх справу перадалі ў цэнтральны апарат Следчага камітэта Беларусі.

Сёння, 11 верасня, усім чацвярым было прад'яўленае абвінавачванне, як паведаміў адвакат кампаніі PandaDoc Антон Гашынскі, у махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры. Аднак, як адзначае адвакат, абвінавачванне не канкрэтызаванае, ролі і дзеянні фігурантаў у іх не распісаныя.

Абарона лічыць абвінавачванне неабгрунтаваным і ў панядзелак падасць скаргу на меру стрымання і на пастанову аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага.

Самі супрацоўнікі кампаніі заявілі аб сваёй невінаватасці і катэгарычна адхілілі прад'яўленае абвінавачванне.

Раней у самой кампаніі заявілі: падазрэнне іх супрацоўнікаў не адпавядае рэчаіснасці, а ўся дзейнасць фірмы вялася ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам. У PandaDoc упэўненыя, што рэпрэсіі праводзяцца, каб аказаць ціск і спыніць ініцыятыву яе заснавальнікаў (сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада раней адкрыта выказваў меркаванне аб падзеях, якія адбываюцца ў краіне: у прыватнасці, прапаноўваў варыянты дапамогі, у тым ліку матэрыяльнай, сілавікам, якія хочуць звольніцца з праваахоўных органаў).

Акрамя таго, напярэдадні PandaDoc выпусціла заяву, дзе сярод іншага паведаміла, што рахункі арганізацыі заблакаваныя, з-за чаго яны не могуць выплаціць зарплату больш чым 250 супрацоўнікам.

Беларуская праваабарончая супольнасць восьмага верасня прызнала затрыманых супрацоўнікам PandaDoc палітычнымі зняволенымі.

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Заклікаем да неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні грамадзян, а таксама вызвалення ўсіх палітзняволеных

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства