viasna on patreon

Пасля 75 сутак арышту Паўла Севярынца падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў

2020 2020-08-20T19:56:45+0300 2020-08-20T19:57:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sieviaryniec_paval.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Фота: Надзея Гацак

Павел Севярынец. Фота: Надзея Гацак

Cустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя і палітвязень Павел Севярынец не выйдзе на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам у 75 сутак.

Як паведаміла ў сацыяльных сетках Таццяна Севярынец, Павел затрыманы паводле артыкула 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу ( затрыманне на 72 гадзіны па па непасрэдна ўзнікшаму падазрэнню ў здзяйсненні злачынства).  

Аднак рэальна Севярынца падазраюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 293 КК (Масавыя беспарадкі). І гэта пры тым, што палітык больш чым два месяцы правёў за кратамі.

 «Самае брыдкае, што на яго заводзяць крымінальную справу пасьля вялікага тэрміну арышту, у апошнюю хвіліну, калі ён ўжо рыхтаваўся выйсьці на волю, ён там нямыты, няголены, і вось яго не выпускаюць нават на дзень, каб ён сям’ю пабачыў. Так яго баяцца, што ён тут рэвалюцыю арганізуе», — сказала Радыё Свабода жонка палітыка Вольга Севярынец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства