viasna on patreon

Затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі

2020 2020-08-05T12:56:57+0300 2020-08-05T13:06:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shapatkouski-illa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Шапаткоўскі. Фота tut.by

Ілля Шапаткоўскі. Фота tut.by

Правабаронцам стала вядома, што чацвёртага жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі. Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы "Белгазпрамбанку".

Ілля Шапаткоўскі быў добрым знаёмым Віктара Бабарыкі. З першых дзён існавання штаба Бабарыкі ён прымаў актыўны ўдзел у яго працы і ўзначаліваў аддзел верыфікацыі подпісаў. Пасля адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта Ілля актыўна ўдзельнічаў у працы ініцыятывы "Сумленныя людзі".  

Таксама ў гэты дзень на допыт у ДФР вазілі дырэктарку ТАА "Хайв Проджект"(MolaMola і Ulej.by) Аліну Лісаковіч. Пасля допыту яе адпусцілі, але забралі мабільны тэлефон. У Іллі Шапаткоўскага допыт праходзіць пятага жніўня. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Нагадаем, што 18 чэрвеня былі затрыманыя вылучэнец у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард Бабарыка, які таксама кіраваў перадвыбарным штабам Віктара. Абодва знаходзяцца ў СІЗА КДБ, ім прад'яўленыя абвінавачванні.

Віктар і Эдуард Бабарыкі, а таксама затрыманыя сябры ягонай ініцыятыўнай групы Святлана Купрэева, Уладзімір Дудараў, Алена Карагачава і Дзмітрый Карака прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства