viasna on patreon

Пятнічныя затрыманні: за "ланцугі салідарнасці" і за званок у міліцыю

2020 2020-06-27T12:14:28+0300 2020-06-27T12:22:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyia_grodno_20200626_gord_tutby-2658.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас акцыі ў Гродне. Фота TUT.BY

Падчас акцыі ў Гродне. Фота TUT.BY

У пятніцу 26 чэрвеня ў розных гарадах краіны адбыліся новыя затрыманні сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і удзельнікаў акцый "Ланцуг салідарнасці". Таксама быў затрыманы мужчына, які тэлефанаваў у РУУС Мінска з пытаннем, як прайсці па горадзе, каб не быць затрыманым АМАПам. 

Гродна

На 7 вечара пятніцы ў цэнтры горада была прызначана акцыя "Ланцуг салідарнасці". Па інфармацыі ад гарадзенскіх праваабаронцаў "Вясны", яшчэ да яе пачатку быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Яўген Амплееў. На яго склалі пратакол адміністрацыйнага парушэння і змясцілі да суда ў панядзелак у ізалятар. 

Падчас самой акцыі былі затрыманы як мінімум 8 чалавек. Па інфармацыі TUT.BY, дваіх з іх хутка вызвалілі. Праваабаронцам вядомы прозвішчы некаторых затрыманых. Гэта Дзмітрый Ціт, Яўген Грынь, Павел Мількоўскі

У Гродне да і падчас "ланцугу салідарнасці" адбыліся затрыманні

У Гародні 26 чэрвеня затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Яўгена Амплеева. Пра гэта "Вясне" паведаміла каардынатарка ініцыятыўнай групы па Гарадзеншчыне Вольга Каракіна.

Ворша

Вядома пра два затрыманні ў Воршы. Гэта адміністратар тэлеграм-канара "Орша для жизни" Аляксандр Андрэеў і сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Павел Парфёненка. Верагодная прычына затрымання - удзел у "Ланцугу салідарнасці" 19 чэрвеня. Абодва прабудуць у ізалятары да панядзелка. 

Браслаў

Затрыманы Канстанцін Галецкі, які ўдзельнічаў у мінулую нядзелю ў акцыі салідарнасці каля крамы "Еўраопт". Яго міліцыя забрала прама з дому.

Мінск

Пасля 15.00 у пятніцу перастаў выходзіць на сувязь Мікіта Наглін. Ён з Гомеля, але ў гэты дзень быў у Мінску. Ён удзельнічаў у гомельскай акцыі "Ланцуг салідарнасці".

Таксама ў сталіцы затрыманы Іван Пруст, які пасля затрымання людзей з чаргі ў краму Symbal.by патэлефанаваў у РУУС і спытаў, дзе ён можа хадзіць, каб не трапіць у аўтазак. Запіс той тэлефоннай размовы разышоўся па тэлеграм-каналах. Пасля абеду ў пятніцу Пруст перастаў выходзіць на сувязь. Калегі па працы знайшлі яго ў РУУС Маскоўскага раёна. Там паведамілі, што Пруст затрыманы за "дробнае хуліганства" (арт. 17.1 КаАП) і правядзе ў ізалятары да суда ў панядзелак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства