viasna on patreon

У Гродне да і падчас "ланцугу салідарнасці" адбыліся затрыманні Дапоўнена

2020 2020-06-26T19:52:00+0300 2020-06-26T20:48:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/muzchina_plakat_grodna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні 26 чэрвеня затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Яўгена Амплеева. Пра гэта "Вясне" паведаміла каардынатарка ініцыятыўнай групы па Гарадзеншчыне Вольга Каракіна.

Яўген паспеў паведаміць, што ў арыентыроўцы міліцыі ўказана яго прозвішча і нумар яго аўтамабіля, які трэба таксама затрымаць. Прычына затрымання невядома. Амплеева павезлі ў РАУС Ленінскага раёна Гродна. Там на яго склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле і змясцілі ў ізалятар да суда ў панядзелак. 

Гэта не першае затрыманне сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гродне пасля пікету 29 траўня, пасля якога пачалася "справа Ціханоўскага". Падчас працы на пікетах у розныя дні затрымлівалі Вольгу Каракіну і Юлію Карначаву. Дзяўчын адпусцілі, але у доме Каракінай правялі вобшук, а на Карначаву склалі пратакол за "дробнае хуліганства". Пазней дзяўчыну асудзілі на 520 рублёў штрафу. 

Дапоўнена: Таксама ўвечары на акцыі "Ланцуг салідарнасці" былі затрыманы як мінімум два чалавекі. Адзін з іх мужчына з плакатам "Стоп таракан". Другі - Павел Мількоўскі. Ён затрыманы разам з аўтамабілем.

muzchina_plakat_grodna.jpg
Фота "Радыё Рацыя"

Таксама ДАІ затрымала мастоўскага актывіста каманды Ціханоўскага Аляксандра Мілюка, які ехаў з Мастоў ў Воранаўскі раён да бацькоў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства