viasna on patreon

На Гарадзеншчыне працягваецца паляванне на сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Дапоўнена

2020 2020-06-08T17:13:29+0300 2020-06-08T18:17:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/julia_karnacheva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Гарадзеншчыне зноў затрымліваюць сябраў ініцыятыўнай групы па вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

У Гродне затрымана сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Юлія Карначава. Міліцыя забрала яе прама з пікета, дзе яна збірала подпісы. Ёй сказалі, што супраць яе вядзецца адміністрацыйная справа.

zatr_karnacheva.png
Вадзім Налівайка - міліцыянт, які затрымліваў Юлію

Праз паўтары гадзіны пасля затрымання Юлію адпусцілі.

Юлія Карначава
Юлія Карначава

Таксама паведамляецца, што ў Скідзеле хочуць затрымаць каардынатара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай па шасці раёнах Гарадзеншчыны Клімука Яўгена. За ім сочыць міліцыя і ДАІ. З міліцыі яму паведамілі, што ў адносінах да яго распачата адміністрацыйная справа. 

Інфармацыя будзе ўдакладняцца

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства