viasna on patreon

МУС пракаментавала затрыманні ў Гродне: Заведзена крымінальная справа

2020 2020-05-30T16:09:10+0300 2020-05-30T16:09:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodno_vybory_tihonovskiy_20200529_gord_tutby-8323.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ціханоўскі ў Гродне

Сяргей Ціханоўскі ў Гродне

Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па факце інцыдэнту 29 траўня ў Гродне на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

МУС пракаментавала затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гродне, паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале ведамства.

«29 траўня, у Гродне на Савецкай плошчы былі затрыманыя асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Сярод затрыманых гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі. Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Двум міліцыянтам прычыненыя цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны ў цяперашні час шпіталізаваны», — піша прэс-служба МУС.

Затрыманні ў Гродне 29 і 30 траўня

У Гродне затрымалі блогера Ціханоўскага і яго паплечнікаў. Спіс абнаўляецца

Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама верагодна затрыманы людзі з каманды праекту "Краіна для жыцця".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства