Суд вызначыўся з датай пачатку працэсу над актывістам Піліпам Шаўровым
Разгляд крамінальнай справы ў дачыненні актывіста Піліпа Шаўрова прызначаны на 18 траўня. Працэс будзе весці суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Акавітая.
Як паведаміла праваабаронцам жонка Шаўрова Вольга, пачатак судовага паседжання - у 10 гадзін.
Нагадаем, 16-17 студзеня 2020 г. (згодна з абвінавачваннем), Піліп Шаўроў нанёс фарбай невялікую адносна помніка выяву бел-чырвона-белага сцяга на гранітную частку памятнага знака загінуўшым супрацоўнікам МУС, а таксама расфарбаваў у чырвоны колер рукі помніку А.С. Пушкіну ў г. Мінску.
17-19 студзеня 2020 г. ён нанёс надпіс “1937” на плоце насоснай станцыі ў п. Бараўляны.
18 сакавіка 2020 г. аддзелам Цэнтральнага раёна (г. Мінска) Слечага камітэта Піліпу Шаўрову было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 і ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай, у якой запатрабавала неадкладнага вызвалення з-пад варты палітвязня Піліпа Шаўрова і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.
Пазіцыя ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе ў дачыненні да актывіста арганізацыі "Малады Фронт" Піліпа Шаўрова