viasna on patreon

Парламент адмовіўся разбірацца з праблемай мам у жаночай калоніі. Чаму?

2020 2020-04-16T11:40:40+0300 2020-04-16T15:57:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lubetskaja_sb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы "Магілёўскай вясны" працягваюць змагацца за паляпшэнне ўмоваў утрымання мам з груднымі дзецьмі ў інтэрнаце ў жаночай папраўчай калоніі №4 Гомеля. "Інтэрнат для мам з дзяцьмі" ўрачыста адкрылі больш за год таму, але амаль не выкарыстоўвалі з-за холада, піша MSPRING.ONLINE.

Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Святлана Любецкая. Фота: sb.by

У ПК-4 пастаянна адбываюць тэрмін прыкладна 1500 асуджаных. Колькасць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў трымаецца на ўзроўні каля трох дзясяткаў. Усе мамы, згодна рэжыму, абавязаны пастаянна жыць не з дзецьмі, а ў атрадзе – іх нават не вызваляюць ад дзяжурстваў. Яны могуць бачыцца са сваімі малымі толькі ў адведзены для гэтага час – гадзіна раніцай і пару гадзін вечарам.

"Маці ў няволі павінны мець тыя ж правы, што і маці на свабодзе"

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прадугледжана прадастаўленне асуджаным да пазбаўлення волі сацыяльных адпачынкаў па дагляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў. На думку праваабаронцаў, гэта відавочная дыскрымінацыя, якая не апраўдваецца ніякімі аб’ектыўнымі меркаваннямі.

Каб паспрабаваць змяніць сітуацыю, сябры «Магілёўскай вясны» каля месяца таму накіравалі ў адрас Камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў адпаведны зварот аб неабходнасці змяненняў у Крымінальна-выканаўчы кодэкс (КВК). Праваабаронцы прасілі забяспечыць жанчынам з дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў, якiя адбываюць пакаранне, адпачынак па дагляду за дзіцем. Па іх логіцы, маці ў няволі павінны мець тыя ж правы, што і маці на свабодзе.

Як у беларускіх турмах жанчыны з дзецьмі па законе перастаюць быць маці

Праваабаронцы «Магілёўскай Вясны» вырашылі накіраваць запыт у Дэпартамент выканання пакаранняў і затым атрымалі адказ ад намесніка начальніка наконт умоў утрымання мам з груднымі дзецьмі ў зняволенні.

Дэпутатка: "Палата прадстаўнікоў правам заканадаўчай ініцыятывы не валодае"

Адказ старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Святланы Любецкай аб тым, што Палата прадстаўнікоў правам заканадаўчай ініцыятывы не валодае.

У сваім лісце дэпутатка адзначае, што Камісія вывучыла меркаванне пэўных дзяржаўных органаў (праўда, не назвала якіх), і гэтымі органамі выказаны розныя пункты гледжання адносна мэтазгоднасці замацавання ў КВК нормаў аб сацыяльных адпачынках для асуджаных жанчын з дзецьмі да трох гадоў.

«Адсутнасць адзінага меркавання не дазваляе зрабіць адназначную выснову па пазначаным у звароце пытанні», – піша яна.

Адзін з аўтараў звароту ў Палату прадстаўнікоў Аляксандр Буракоў адзначае, што да працы беларускіх дэпутатаў трэба прывыкнуць. Справа ў тым, што Святлана Любецкая спасылаецца на артыкул 99 Канстытуцыі, кажучы пра адсутнасць права заканадаўчай ініцыятывы.

Згодна з гэтым артыкулам, «права заканадаўчай ініцыятывы належыць прэзідэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, ураду, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш за 50 тысяч чалавек».

"Як дэпутат, Святлана Любецкая мае права ўнесці на разгляд законапраект. Але Пастаянная камісія па заканадаўству, якой яна кіруе і куды мы звярнуліся, такога права не мае. Дзіўная логіка, бо мы ўсе лічым, што менавіта парламент займаецца законатворчасцю", – адзначае Буракоў.

Дэпутатка Любецкая самастойна не адважылася ставіць пытанне пра змены ў КВК перад парламентарыямі. Але, у той жа час, пазітыўным момантам з’яўляецца само абмеркаванне праблемы ў сценах Палаты прадстаўнікоў. У сваім адказе Любецкая для ініцыявання паправак заканадаўства параіла звярнуцца ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, каб менавіта гэты орган прапанаваў законапраект.

"Парламент сіламі дэпутатаў законаў не стварае"

Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка ў каментары для MSPRING.ONLINE адзначыў: 

Павел Сапелка.

"Відавочна, Беларусі патрэбны рамачны антыдыскрымінацыйны закон, дзе будзе забаронена дыскрымінацыя па ўсіх падставах. Ад гэтага можна будзе адштурхоўвацца ў развагах аб правах жанчын-маці. А пакуль нам кажуць, што дыскрымінацыі ў нас няма і спасылаюцца на асобныя акты: дзесьці агаворкі пра забарону дыскрымінацыі ёсць, а дзесьці пра гэта не падумалі. А што такое наогул «дыскрымінацыя»? Ці ёсць у нас усёабдымнае вызначэнне ў законе?

Другая праблема заключаецца ў тым, што наш так званы парламент асабліва тэхнічны і сіламі дэпутатаў законаў не стварае. Дэпутаты выконваюць свае бюракратычныя функцыі з падсправаздачнасцю таму, хто іх накіроўвае ў парламент. І гэты «той» – не народ. Таму дэпутатам малацікавыя праблемы выбаршчыкаў", – заявіў Сапелка.

Год таму МУС пахваліўся адкрыццём “інтэрната для мам з дзецьмі” ў гомельскай калоніі. Сёння праект амаль мёртвы

У студзені 2019 года міністр (на той момант) унутраных спраў Ігар Шуневіч пафасна адкрыў у гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4 інтэрнат для мам з дзецьмі. Дзяржаўныя СМІ падалі інфармацыю, як унікальнае дасягненне: нарэшце адкрыўся новы жылы корпус, у якім асуджаныя дзяўчаты і жанчыны змогуць жыць разам са сваімі малымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства