viasna on patreon

Працягваецца "паляванне" на юнака, які апублікаваў калаж пра міліцыянта і пракурора

2020 2020-04-10T18:26:03+0300 2020-04-10T18:27:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krasouski_ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Красоўскі, фота з Facebook

Іван Красоўскі, фота з Facebook

Яшчэ 4 красавіка на жыхара Заслаўя Івана Красоўскага склалі пратакол за “дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” (арт. 17.10 КаАП). Каб скласці адміністрацыйны пратакол, хлопца затрымалі і прывезлі ў РАУС Заслаўскага раёна. З дома Красоўскага пад час ператрусу забралі жорсткі дыск і камеру GoPro. Пасля складання пратакола яго адпусцілі. 

Івана падазраюць у тым, што ён нібыта апублікаваў у адным з беларускіх адкрытых тэлеграм-чатаў карцінку-калаж, дзе ўтрымлівалася выява сцягу Трэцяга рэйху. А менавіта – фотаздымак міліцыянта і дзяржаўнага абвінаваўцы (якія выступалі на судзе Мікіты Емяльянава і Івана Комара), на адзенні якіх і былі дамаляваныя сцягі.

10 красавіка Красоўскі паведаміў, што ўчастковы знайшоў яго ў Мінску у знаёмых і спрабаваў затрымаць ізноў:

“Толькі што спрабавалі мяне незаконна затрымаць, у майго сябра дома. Казалі, што хочуць завезці на суд, хоць позва мне так і не прыйшла (за пару гадзін да суда тэлефанаваў участковы і хацеў мяне таксама забраць на нібыта «гутарку перад судом, каб удакладніць некаторыя дадзеныя і адправіць дакументы на суд які будзе праз пару дзён», я адмовіўся”, - паведаміў Красоўскі.

Зараз Іван сядзіць дома ў свайго знаёмага, пад наглядам міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства