viasna on patreon

Мікалай Дзядок спрабуе прыцягнуць да адказнасці ілжэсведку

2020 2020-04-09T13:34:03+0300 2020-04-14T11:22:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikola_dz_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста і блогера Мікалая Дзядка выклікаюць 10 красавіка для дачы тлумачэнняў у РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска. Раней, 26 сакавіка, Дзядок падаў заяву на імя суддзі Таццяны Мотыль аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 24.4 КаАП (заведама ілжывыя тлумачэнні альбо заява) Юліі Бушляковай, якая сведчыла супраць яго на судзе.

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ
Мікалай Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

Нагадаем, 20 сакавіка адбыўся суд, дзе Мікалая Дзядка абвінавачвалі ў нанясенні надпісу пра міліцыянтаў на сцяне інтэрната №1 "МАПІД". За дзень да гэтага, 19 сакавіка, актывіста затрымалі і паведамілі, што на яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП –"Дробнае хуліганства".

На судзе Юлія Бушлякова сведчыла, што другога лютага бачыла менавіта Дзядка адразу пасля нанясення надпісу. Але на судзе высветлілася, што ў гэты час ён знаходзіўся ў Польшчы.

“Гэта яўная несправядлівасць, мяне затрымалі за тое, чаго я не рабіў,  – растлумачыў  "Вясне" сваю пазіцыю Мікалай Дзядок.– Суткі пратрымалі ў ІЧУ, і ў апошнім дакуменце, які я атрымаў з  Маскоўскага РУУС, напісана, што ў мяне па адміністрацыйнай справе спыняецца вытворчасць па ч. 1 арт. 9.6 ПВКаАП – адсутнасць адміністрацыйнага правапарушэння. Але калі не было адміністрацыйнага правапарушэння, то будзьце добры прыцягнуць таго, хто даваў на мяне ілжывыя сведчанні!”


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства