ААН у Беларусі падрыхтавала Кіраўніцтва "Правы чалавека ў перыяд пандэміі COVID-19" Дакумент
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі надзвычай заклапочанае пагрозлівым і хуткім распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Асаблівую занепакоенасць у аддзялення арганізацыі выклікае розны спектр негатыўных, сацыяльных і эканамічных наступстваў на грамадства і краіну. Пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі.
Для таго, каб у такі перыяд правы чалавека па ранейшаму заставаліся ў цэнтры палітык і мераў, якія прымаюцца дзяржавай, ААН у Беларусі падрыхтавала Кіраўніцтва "Правы чалавека ў перыяд пандэміі COVID-19".
У яго аснову ляглі базавыя прынцыпы абароны ўсіх катэгорый уразлівых груп, якія ва ўмовах пандэміі COVID-19 з'яўляюцца яшчэ больш уразлівымі і маюць патрэбу ў падтрымцы:
- людзі з нізкім узроўнем даходу,
- ізаляванае сельскае насельніцтва,
- людзі з бягучымі захворваннямі (ВІЧ/СНІД, цукровы дыябет, псіхічныя захворванні і інш.),
- людзі з інваліднасцю,
- асобы без пэўнага месца жыхарства,
- пажылыя людзі, якія жывуць адны або ў сацыяльных установах,
- асобы, пазбаўленыя свабоды,
- мігранты з абмежаваным доступам да паслугаў аховы здароўя,
- асобы, якія шукаюць прытулак,
- уцекачы,
- асобы без грамадзянства,
- дзеці,
- асобы, якія спажываюць наркотыкі
- і іншыя людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
"ААН у Беларусі прызнае сур'ёзнасць цяперашняга крызісу ў галіне аховы здароўя і адзначае, што выкарыстанне надзвычайных паўнамоцтваў дазволена міжнародным правам у адказ на значныя пагрозы. Любыя меры рэагавання на каранавірус павінны быць прапарцыйнымі, неабходнымі і недыскрымінацыйнымі", - гаворыцца ў Кіраўніцтве.