viasna on patreon

Суды над праціўнікамі акумулятарнага завода адкладаюцца. Але не з-за каранавірусу

2020 2020-03-19T13:18:51+0300 2020-03-19T13:18:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karchevskaya_marachevskii_032020_kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Марачэўскі і Людміла Карчэўская. Фота Рамана Кісляка

Аляксандр Марачэўскі і Людміла Карчэўская. Фота Рамана Кісляка

Намечаныя на 24, 26 і 31 сакавіка суды над праціўнікамі акумулятарнага завода Аляксандрам Марачэўскім, Людмілай Карчэўскай і Уладзімірам Марозам адкладаюцца. Пра гэта «Брэсцкай газеце» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Нагадаем, што пратаколы на актывістаў былі складзены па заявах супрацоўнікаў міліцыі, якія лічаць, што праціўнікі завода АКБ іх абылгалі.

«Сёння Марозу і Карчэўскай патэлефанавалі з суда і паведамілі, што іх справы не будуць разглядаць. Марачэўского па тэлефоне папярэдзілі пра гэта раней. Матэрыялы ўсіх адміністрацыйных спраў адпраўленыя на дапрацоўку ў міліцыю», – распавёў 18 сакавіка Кісляк.

Чатыры пратаколы на трох супернікаў акумулятарнага завода (на Мароза складзеныя два пратаколы – заўв.) былі складзены па арт. 9. 2 КаАП за паклёп на міліцыянтаў. Падставай для гэтага стаў відэаролік на ютуб-канале «Народны рэпарцёр» «Віншуем з Днём міліцыі. Хлопцам з Ленінскага РАУС прысвячаецца», у якім праціўнікі завода заявілі, што супрацоўнікі міліцыі пры разглядзе матэрыялаў іх адміністрацыйных спраў у судзе сведчылі ілжыва ў дачыненні да іх.

У апошні час актывісты, якія змагаюцца з акумулятарным заводам «АйПауэр» пад Брэстам, адзначаюць, што рэпрэсіі ў дачыненні да іх зноў ўзмацніліся. На іх думку, цяпер назіраецца чарговая спроба запусціць прадпрыемства, і новая хваля рэпрэсій накіравана на тое, каб прыбраць актывістаў з барацьбы.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства