viasna on patreon

Еўрасаюз асудзіў вынясенне смяротнага прысуду ў Слуцку

2020 2020-03-09T10:43:20+0300 2020-03-10T15:20:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_slutsk_spring96org-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org

З заявай выступіў прэсавы сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стано. 6 сакавіка ў Слуцку Мінскім абласным судом быў вынесены смяротны прысуд Віктару Скрундзіку.

"Еўрапейскі саюз пацвярджае сваё рашучае непрыманне прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца найбольш жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць пакараннем. Памылкі правасуддзя, непазбежныя ў любой судовай сістэме, становяцца незваротнымі.

Ва ўсім свеце існуе тэндэнцыя да адмены смяротнага пакарання: у 160 краінах не было ніводнага пакарання смерцю за апошнія 10 гадоў і больш. Калі б Беларусь замяніла існуючыя смяротныя прысуды і ўвяла мараторый на смяротнае пакаранне, гэта было б вельмі станоўчым першым крокам да яго адмены",гаворыцца ў заяве Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Нагадаем, гэта трэці смяротны прысуд вынесены ў Беларусі ў 2020 годзе. Першыя прысуды былі вынесеныя ў горадзе Чэрыкаў братам Іллю і Станіславу Косцевым

"Наша дзяржава не дае шанцу выправіцца": сястра асуджаных да смяротнага пакарання з Чэрыкава

"Вясноўцы" з'ездзілі ў Чэрыкаў і пагаварылі з сястрой асуджаных да смяротнага пакарання Ганнай. Як смяротны прысуд стаў прысудам для ўсёй сям'і — чытайце ў нашым рэпартажы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства