Што такое злачынствы на глебе нянавісці? Прыходзь на сустрэчу-прэзентацыю, каб даведацца
https://spring96.org/be/news/96056
2020
2020-02-21T12:41:40+0300
2020-02-21T12:41:40+0300
2020-02-21T12:49:11+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/afisha_human_c2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц СМІ і НКО для абмеркавання тэмы злачынстваў на глебе нянавісці 2 сакавіка ў 15:00 у Press club. Мерапрыемства праводзіцца ў межах кампаніі #ZeroDiscriminationDay.
Што будзе на сустрэчы-прэзентацыі?
- Увядзенне ў тэрміналогію,
- прэзентацыя Аналітычнай запіскі "Злачынствы на глебе нянавісці ў Беларусі", падрыхтаванай Human Constanta,
- прыклады канкрэтных спраў з практыкі спікераў і спікерак,
- рэкамендацыі СМІ, як пісаць пра такія справы (і наогул навошта),
- дыскусія пра тое, як можна супрацьстаяць злачынствам на глебе нянавісці ў Беларусі.
Хто будзе на сустрэчы?
- Наста Лойка — праваабаронца з каманды Human Constanta,
- Андрэй Завалей — каардынатар грамадскай кампаніі "Справа Пі_",
- Дзмітрый Лепрэтар — практыкуючы адвакат.
Дзе і калі?
У панядзелак, 2 сакавіка, з 15:00 да 16.30 у Press club (вул. Веры Харужай, 3, Мінск, 6 паверх, офіс 601).
Бясплатна?
Бясплатна. Уваход вольны, нават рэгістрацыя не патрабуецца.