viasna on patreon

Новыя суды за акцыі супраць інтэграцыі. Вячаславу Сіўчыку - трэція па ліку 15 сутак арышту

2020 2020-02-20T11:02:39+0300 2020-02-20T11:22:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mityng_29.12.19_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску

Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску

Суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Наталля Дзядкова 20 лютага прысудзіла лідару Руху салідарнасці "Разам" Вячаславу Сіўчыку новыя 15 сутак арышту. Актывіста прызналі вінаватым ва ўдзеле ў снежаньскай акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі. Пра гэта паведаміла актывістка Алена Талстая ў Facebook. 

Таксама Алена Талстая ўдакладніла "Вясне", што судзілі ў гэты раз актывіста за акцыю 21 снежня.

Гэта трэція па ліку 15 сутак, якія выносіць суд Партызанскага раёна з дачыненні да Сіўчыка.  Да гэтага суддзя Анатоль Барысёнак вынес рашэнні па яго дзвюх справах - па 15 сутак за ўдел у акцыях 8-га і 20-га снежня. Яшчэ дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара Руху салідарнасці "Разам" былі спыненыя

Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ адзін суд за акцыю супраць інтэграцыі. Ён адбудзецца ў тым жа судзе Партызанскага раёна 24 лютага. 

Акрамя таго, у судах Полацка і Наваполацка сёння праходзяць новыя суды над удзельнікамі акцыі за незалежнасць, якая прайшла ў Полацку 4 студзеня. Вядома, што у Наваполацку суддзя Балаболава аштрафавала актывіста "Народнай грамады" Яўгена Вільскага на 10 базавых велічынь (270 рублёў)


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства