viasna on patreon

"Вясноўцы" ў намінацыях прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”

2020 2020-01-08T10:49:45+0300 2020-01-08T15:39:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/che.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асамблея НДА 9 студзеня 2020 года абвесціць лаўрэатаў і лаўрэатак традыцыйнай прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”. Сярод намінацый і намінантаў прадстаўлены таксама “вясноўцы” і ініцыятывы Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Так, салігорская праваабаронца “Вясны” Алена Маслюкова прадстаўлена ў намінацыі “Лідэр году/лідэрка году”.

“Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі”: Алена Маслюкова і светлагорскі “Бумажнік”

"Еўрарадыё" зрабіла рэпартаж у Светлагорску, дзе настаўніца гісторыі Алена Маслюкова змагаецца са шкоднымі выкідамі новага цэлюлозна-кардоннага камбіната.

У намінацыі “Новая ініцыятыва” прадстаўлена адукацыйна-асветніцкая пляцоўка “Тэрыторыя правоў”.

Вы знали, что в Минске есть площадка, в которой можно бесплатно провести ивент? Вот как она работает

Каждую неделю на площадке «Тэрыторыя правоў» проходит около 5 ивентов – это лекции, дискуссии и даже выставки. Все это – дело рук трех волонтеров: Татьяны, Юры и Андруся. Интернет-журнал о Минске Citydog.by поговорил с ними о «Тэрыторыі правоў», дискриминации и борьбе за права человека – а заодно и том, как бесплатно провести на этой площадке свой ивент.

У намінацыі “Заўважная мэдыяактыўнасць 2019 году” прадстаўлены сайт “Магілёўскай Вясны” mspring.online.

Магілёўскія Watch dogs: за што ім можа сказаць “дзякуй” Лукашэнка

Што вы ведаеце пра рэгіянальных праваабаронцаў? Прызнайцеся — не так шмат. Таму ў адзін з апошніх жнівеньскіх дзён мы запрыгнулі каля сталічнай Брамы у самую раннюю маршрутку і даехалі ажно да Магілёва. Мы адправіліся ў госці да магілёўскіх праваабаронцаў, каб не толькі папіць з імі гарбаты, але каб пазадаваць цікавых пытанняў для рэпартажу.

Сярод намінантаў “Талакі году” кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Узнагарода ўручаецца за найбольш паспяховае далучэнне да грамадскай актыўнасці людзей праз краўдфандынг, супольныя акцыі, валанцёрства.

press1_vyniki_kampanii.jpg

Праваабаронцы за свабодныя выбары

Кампанія незалежнага назірання за выбарамі ў Палату Прадстаўнікоў 2019 года ладзіцца праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Беларускім Хельсінкскім Камітэтам. Мэтай кампаніі з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках назірання.

За прыз у намінацыі “Рэгіянальная падзея” пазмагаецца “Кампанія супраць заводу бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску”.

У шорт-лісце самых яскравых акцый і грамадскіх кампаній у намінацыі “Крэатыў году” знаходзяцца "Казка пра Дэкларацыю правоў чалавека".

Казка пра Дэкларацыю правоў чалавека

Новы год — час загадваць жаданні! Вы таксама чулі гэтую лухту? Куранты б’юць, і мы загадваем патаемнае па інэрцыі, верым у цуды ці не. З правамі чалавека гэтак жа. Кажуць, што яны ў нас ад нараджэння. Усеагульная дэкларацыя! Еўрапейскі суд! Мы пад надзейнай абаронай! І апоўначы прэзідэнт падымае чарку і кажа, што ўсё будзе добра. А што калі 70-гадовы дакумент сёння каштуе столькі ж, колькі ліст Дзеду Марозу?

Таксама на "Крэатыў году" намінаваная першая беларуская “манстрацыя”, якую ладзіла Валанцёрская служба "Вясны".

Абсурдныя плакаты, але выразныя мэты. У Мінску прайшоў пікет-манстрацыя

У мінскім парку Дружбы народаў прайшоў пікет-манстрацыя “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў”. Незвычайнае мерапрыемства зладзілі валанцёры і валанцёркі ПЦ “Вясна”.

 Глядзі, як праходзіла Прэмія ў тым годзе.

У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”

Дзясятага студзеня ў Мінску ў прасторы "Корпус" прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзясяты раз праводзіць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый. Журы вызначыла 10 самых важных і яркіх персон, кампаній, ініцыятыў ды падзей за 2018 год.


Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” была заснаваная Асамблеяй НДА ў 2009 годзе, каб адзначаць найбольш паспяховыя ды крэатыўныя ідэі ў грамадскім сектары, а таксама лідэраў ды актывістаў і прыцягваць да іх увагу беларусаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства