viasna on patreon

Да Пятра Маркелава, які знаходзіцца ў ЦІПе, не дапускаюць адваката

2019 2019-12-13T13:25:09+0300 2019-12-13T13:54:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/markelau_piotr_fb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Маркелаў. Фота з Facebook

Пётр Маркелаў. Фота з Facebook

Больш за дзве гадзіны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе адбывае арышт Пётр Маркелаў, не дапускаюць адваката. Яго запрасіла маці актывіста, якой напярэдадні ўвечары патэлефанаваў чалавек, які некалькі гадзін правёў з Пятром у адной камеры.

Праз яго маці даведалася  пра жудасныя умовы утрымання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна ў Мінску.

Адвакатка, якая прыехала ў ЦІП 13 снежня, кожныя 15 хвілін тэлефануе ў дзяжурнаю частку, але там спасылаюцца на тое, што ўсе кабінеты для сустрэч з адвакатамі занятыя.

Адвакат для Пятра Маркелава быў наняты з дапамогай “Прававой ініцыятывы”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства