viasna on patreon

Прэмію імя Францішка Аляхновіча атрымалі Сяргей Скрабец і Алесь Пушкін Фота Відэа

2019 2019-12-10T18:32:44+0300 2019-12-10T19:00:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/premia_aliahnovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Нядбай і Валянцін Жданко

Таццяна Нядбай і Валянцін Жданко

10 снежня на пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску былі вызначаныя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча , заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода. 

У гэтым годзе яе атрымалі два аўтары, які напісалі свае творы ў зняволенні - Сяргей Скрабец за кнігу "Кошт свабоды" і Алесь Пушкін за кнігу "Турэмны альбом", выдадзены ў серыі "Беларуская турэмная літаратура". 

Падчас узнагароджання першая намесніца старшыні ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай адзначыла, што прэмія імя Францішка Аляхновіча - адзіная літаратурная прэмія сярод іншых прэмій, якую арганізатары хацелі б уручаць радзей. 

Кіраўнік мінскага бюро Беларускай службы Радыё Свабода Валянцін Жданко параіў прысутным пачытаць твор Францішка Аляхновіча “У кіпцюрах ГПУ”, калі яны гэтага яшчэ не зрабілі.

“Мы ўсе ведаем, што таталітарныя і аўтарытарныя рэжымы на адлегласці выглядаюць не так жахліва, як зблізку. І для чалавека, які назірае з-за мяжы, з далёку, такія рэжымы выглядаюць досыць прывабна. Так і Францішак Аляхновіч паддаўся на прапаганду і ўгаворы і пераехаў у Мінск у 1926 годзе. Літаральна праз некалькі тыдняў ён апынуўся ў ГПУ і шэсць наступных гадоў правёў у сталінскіх лагерах. І пасля, калі яго абмянялі на Браніслава Тарашкевіча, ён напісаў сваю аповесць – “У кіпцюрах ГПУ” – пранізлівы і вельмі праўдзівы расповед пра тое, што з сябе ўяўляў сталінскі савецкі саюз і ГУЛАГ”, - адзначыў выступоўца.

Арганізатары ўганароўваюць гэтай прэміяй тых людзей, якія пісалі за кратамі, якія пісалі праўду, якія пісалі тое, што яны адчувалі і думалі пра свой лёс і лёс сваёй краіны, якія імкнуцца засцерагчы іншых ад уласных памылак і памылак, якія дапусціла грамадства на этапах свайго развіцця.

Сяргей Скрабец у сваёй прамове падзякаваў ПЦ "Вясна" і асабіста Алесю Бяляцкаму, які настойліва рэкамендаваў аўтару апублікаваць яго рукапісы.

premia_aliahnovich1.jpg
Валянін Жданко і Сяргей Скрабец падчас уручэння прэміі імя Францішка Аляхновіча

Алесь Пушкін не змог прысутнічаць на ўзнагароджанне.

Мастацтва ў турме. Як прайшла прэзентацыя выставы малюнкаў Алеся Пушкіна

На мінскай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" прайшло адкрыццё выставы мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”, а таксама прэзентацыя яго “Турэмнага альбому”, які ўбачыў свет у серыі “Беларуская турэмная літаратура”.

Нагадаем, у 2013 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар сумесна з Радыё Свабода заснаваў прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

Тэматыка твораў, якія могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная — гэта могуць быць дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу.

Першым ляўрэатам прэміі Аляхновіча ў 2013 годзе стаў тагачасны палітвязень Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан». Лаўрэатамі прэміі станавіліся Алесь Бяляцкі, Зьміцер Дашкевіч, Фэлікс Пекер, Павел Севярынец, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп, Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў, Леанід Пятрэнка, Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў і Вольга Нікалайчык.

Прэмію імя Францішка Аляхновіча атрымалі Сяргей Скрабец і Алесь Пушкін

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства