Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Хроніка: Актывістаў, якія удзельнічалі ў акцыях падчас выбарчай кампаніі, пачалі судзіць (свае каментары дадуць пакараны актывіст Дзяніс Красачка і праваабаронца Валянцін Стэфановіч). 26 лістапада адзначаўся Міжнародны дзень жанчын праваабаронцаў , а 30 лістапада – Міжародны дзень гарадоў супраць смяротнага пакарання “Гарады за жыцце”.
Асоба: Шэры кот (ці Зміцер Казлоў) – youtube-блогер з Аршанскага раёна, якога між іншым судзілі за ўдзел у “Сустрэчы свабодных людзей” 16 лістапада. Шэры кот хацеў патрапіць і на акцыю-сустрэчу блогераў, на якую ўсіх 8 лістапада запрашаў NEXTA. Тройчы ён рабіў спробы выехаць у Мінск, але — не атрымалася. “Завітаў участковы, які “проста абыходзіў участак”; на скрыжаванні стаяла машына ГАІ; з незнаёмага нумару пазванілі і спыталі, ці прадаю я канапу”, — пра весь гэты экшэн распавядзе сам герой.
Каментар эксперта: Працягваецца кампанія “16 дзён актывізма супраць гендарнага гвалту”, якую арганізавала ААН. Ці актуальна праблема гвалту ў дачыненні да жанчын у Беларусі? Свае каментары дадуць старшыня праўлення ГА “Гендарныя перспектывы” Ірына Альхоўка і сябра праўлення ГА “Радзіслава” Вольга Гарбунова.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Кацярыны Ваданосавай і Fantasy Orchestra.