viasna on patreon

Слонімцы прыйшлі ў школу на бацькоўскі сход, а трапілі... на сустрэчу з кандыдатам

2019 2019-11-01T10:05:16+0300 2019-11-01T10:05:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/semianiaka_slonim2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сераду, 30 кастрычніка, у сярэдняй школе №8 Слоніма ў шэсць гадзін вечара павінен быў адбыцца агульнашкольны бацькоўскі сход. Пра гэта паведаміў сам дырэктар школы Іван Міхальчэня і нават вывесіў аб’яву, дзе паведамлялася, калі пачатак схода і хто павінен на ім прысутнічаць.

Валянцін Семяняка выступае на бацькоўскім сходзе ў слонімскай школе №8
Валянцін Семяняка выступае на бацькоўскім сходзе ў слонімскай школе №8

І сапраўды, у прызначаны час у актавую залу школы пачалі збірацца бацькі на сход, каб даведацца пра школьныя справы, вучобу і дысцыпліну сваіх дзяцей. Але роўна ў 18 гадзін замест дырэктара школы, які павінен быў адкрыць бацькоўскі сход, слова ўзяла супрацоўніца ідэалагічнага аддзелу Слонімскага райвыканкама Наталля Грасевіч, якая бацькам і настаўнікам прадставіла праўладнага кандыдата ў дэпутаты ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семяняку з Зэльвы.

Бацькі ў зале пачалі адзін у аднаго пытацца пра тое, што адбываецца і куды яны трапілі. Некаторыя ўслых пачалі выказваць незадавальненне. “Мы прыйшлі на бацькоўскі сход, а не на сустрэчу з кандыдатам. Нас гэта не цікавіць!” Іншыя проста пакідалі залу і незадаволеныя спяшаліся дамоў.

Потым выступіў Валянцін Семяняка, якому нехта з прысутных задаў толькі адно пытанне: колькі ў Зэльве беларускамоўных школ? Адказ – ніводнай. І толькі пасля Семянякі пачалі выступаць міліцыянт і супрацоўнік станцыі выратавання на вадзе.

Па-сутнасці, мае месца выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу праўладным кандыдатам у дэпутаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства