viasna on patreon

У Змітра Паліенкі ў СІЗА абвастрыліся старыя хваробы

2019 2019-07-05T20:43:02+0300 2019-07-05T20:44:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_111_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1, паведаміў, што ў яго ізноў абвастрыліся экзэма і дэрматыт. Пра гэта Зміцер напісаў у лісце паплечніку Міколу Дзядку, паведамляе palitviazni.info.

Зміцер Паліенка. Фота ПЦ

Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Днямі стала вядома, што расследванне крымінальнай справы актывіста Змітра Паліенкі завяршылася, справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

“Зміцер піша, што ў яго ізноў пачалася экзема і дэрматыт, – распавёў Мікола Дзядок сайту palitviazni.info. – Дадае, што не хапае інфармацыі з вонкавага свету, і, калі была спякота, ў камеры не было чым дыхаць.

Паведаміў таксама, што настрой у яго дрэнны, аднак у цэлым па лісце падаецца што “баявы”. Рыхтуецца да таго, што могуць асудзіць на 6 гадоў”.

“Тут цяжка з навінамі, – напісаў Зміцер Паліенка. – Тэлевізара няма, а з газет толькі праўладная “7 дзён”. Гадаю, у які лагер паеду.Па справе, нажаль, усё кепска. ГУБАЗік добра працуе”.

Напісаць Змітру Паліенку можна па адрасе:

palienka_palitviazen.png

Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч

вул. Валадарскага 2, СІЗА-1

220030

Мінск, Беларусь

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства