viasna on patreon

Пракуратура ўказала СК на неабходнасць вяртання адабранай маёмасці

2019 2019-04-26T15:02:35+0300 2019-04-26T15:39:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuratura_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пракуратура горада Мінска разгледзела чарговую скаргу аб незвароце органам папярэдняга следства канфіскаванай на расейска-беларускай мяжы маёмасці ў грамадзянкі А.

Раней па выніках праверак Следчым камітэтам неаднаразова выносіліся пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, якія адмяняліся пракуратурай горада Мінска па прычыне невыканання органам папярэдняга следства патрабаванняў крымінальна-працэсуальнага закона.

Што робіць Следчы камітэт з канфіскаванымі ў грамадзянкі грашыма?

8 сакавіка 2018 года грамадзянка А. са сваімі знаёмымі на асабістым аўтамабілі перасякала мяжу, дзе службовыя асобы мытнага паста "Бурачкі" правялі мытны дагляд транспартнага сродку і асабістых рэчаў А. У выніку ў жанчыны былі канфіскаваныя грашовыя банкноты ў эквіваленце дзевяці тысяч даляраў і ноўтбук.

14 лютага УСК па г. Мінску зноў вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на тых жа падставах. Пракуратура зноў вывучыла матэрыялы справы і прыйшла да высновы, што праверка праведзеная няпоўна, а пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы вынесена заўчасна, паколькі падчас праверкі следчым не высветленыя ўсе абставіны, якія маюць значэнне для прыняцця законнага і абгрунтаванага рашэння.

"У гэтай сувязі азначанае працэсуальнае рашэнне пракуратурай г. Мінска 15 красавіка адмененае, матэрыялы накіраваныя ў СК УСК па г. Мінску для правядзення дадатковай праверкі.

У сувязі з адсутнасцю ў цяперашні час законных падстаў для захоўвання пры матэрыялах праверкі канфіскаваную 8 сакавіка 2018 года маёмасць ў адрас СК УСК па г. Мінску накіраваны інфармацыйны ліст аб неабходнасці яго вяртання па прыналежнасці", - адзначае ў сваім адказе пракуратура за подпісам намесніка пракурора Дзмітрыя Касцюкевіча.

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка пракаментаваў рашэнне пракуратуры:

"Мы са стрыманым аптымізмам успрынялі адказ пракуратуры. З аднаго боку, такога адказу ад варты законнасці і парадку мы дамагаліся амаль год, а з другога боку, не хочацца прыспешваць падзеі: вось калі канфіскаваную маёмасць вернуць уладальніцы, тады і ўздыхнем з палёгкай.

Таму яшчэ раз паўтаруся: дачакаемся вяртання грошай і канфіскаванай тэхнікі, а потым будзем ацэньваць дзеянні дзяржорганаў і вырашаць, што мы з гэтым будзем рабіць далей".

Нагадаем, 8 сакавіка 2018 года грамадзянка А. са сваімі знаёмымі на асабістым аўтамабілі перасякала мяжу, дзе службовыя асобы мытнага паста "Бурачкі" правялі мытны дагляд транспартнага сродку і асабістых рэчаў А. У выніку ў жанчыны былі канфіскаваныя грашовыя банкноты ў эквіваленце дзевяці тысяч даляраў і ноўтбук.

Пазней канфіскаваная маёмасць была перададзеная праваахоўным органам Рэспублікі Беларусь у рамках нейкай крымінальнай справы.

Грамадзянка А. ўжо некалькі разоў накіроўвала звароты ў Следчы камітэт, але адтуль у адказ ёй паступалі адпіскі, нібыта вярнуць забраныя грашовыя сродкі не ўяўляецца магчымым, а іх далейшы лёс будзе вызначаны пасля правядзення ўсіх мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне паходжання і фактычнага ўласніка маёмасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства