viasna on patreon

Аюба Ціціева перавялі ў калонію-пасяленне ў Аргуне (Чачня)

2019 2019-04-11T14:27:32+0300 2019-04-11T15:01:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/titiev-sud-18.03-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аюб Ціціеў. Фота з тэлеграм-канала ПЦ "Мемарыял"

Аюб Ціціеў. Фота з тэлеграм-канала ПЦ "Мемарыял"

5 красавіка кіраўніка грозненскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюба Ціціева перавялі з СІЗА ў калонію-пасяленне № 3 у Аргун, дзе ён будзе адбываць пакаранне. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. 

«Пасля пераводу Аюба змясцілі ў карантын, але ўжо на наступным тыдні мы спадзяемся наведаць яго ў калоніі, - сказаў кіраўнік праграмы «Гарачыя кропкі» ПЦ "Мемарыял" Алег Арлоў. - Я думаю, Аюб уздыхне з палёгкай, таму што рэжым утрымання ў калоніі-пасяленні значна больш вольны, чым у СІЗА. Напрыклад, яго змогуць наведваць сваякі і калегі, а гэта цяпер вельмі важна. З іншага боку, тут ёсць і свая небяспека. Пры такім рэжыме супраць Аюба прасцей арганізаваць правакацыі».

18 сакавіка суддзя Шалінскага гарадскога суда Мадзіна Зайнетдзінава прызнала Ціціева вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 228 КК РФ (захоўванне наркотыкаў у буйным памеры), і асудзіла яго на чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні.

Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" сцвярджае, што гэтую справу фальсіфікавалі, Ціціеў прызнаны палітычным зняволеным.

З гісторыяй жыцця Аюба Ціціева, фальсіфікацыяй яго крымінальнай справы і хронікай пераследаў праваабаронцаў на Паўночным Каўказе вы можаце азнаёміцца ​​падрабязней у спецпраекце, а таксама ў матэрыяле «10 фактаў, якія даказваюць, што справа супраць Аюба Ціціева сфальсіфікаваная».

Усе навіны па справе Аюба Ціціева

9 студзеня 2018 года ў Чачэнскай рэспубліцы быў затрыманы праваабаронца Аюб Ціціеў. У яго машыну падкінулі наркотыкі, самога яго арыштавалі, а ў ліпені пачалося судовае разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства