viasna on patreon

Хлопец прапанаваў дапамогу блогеру – да яго адразу прыехала міліцыя

2019 2019-03-23T16:35:46+0300 2019-03-23T16:46:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pauk_facebook.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падпісчык блогу «Рудабельская паказуха» пра жыццё Акцябрскага раёну на Гомельшчыне прапанаваў ягонаму аўтару, Андрэю Павуку, дапамагчы з камп’ютарнай тэхнікай. Праз некалькі гадзінаў міліцыя прыехалі прасіць не рабіць гэтага, піша "Белсат".

Андрэй Павук. Фота з «Фэйсбуку» блогера

22 сакавіка Яўген Грыцок, жыхар Акцябрскага, што на Гомельшчыне, пад відэа ў групе «Рудабельская паказухі» «вКонтакте» пад просьбай дапамагчы сродкамі на камп’ютарную тэхніку, напісаў, што можа аддаць свой камп’ютар, якім не карыстаецца, каб блогер Андрэй Павук мог мантаваць і выкладваць свае ролікі.

Праз некалькі гадзінаў да ягонай сям’і прыехалі чацвёра міліцыянтаў. На пытанне пра мэту візіту міліцыянты адказалі, што хацелі папрасіць Яўгена, каб ён не дапамагаў Андрэю Павуку.

«Бабуля кажа, што яны вельмі груба ламаліся ў кватэру. Калі ўвайшлі, то пачалі распытваць, дзе я і калі прыеду», – працягвае Яўген.

Яўген Грыцок – нарадзінец Баранавічаў. Ягоная сям’я жыве ў Акцябрскім. Год таму юнак пачаў працаваць у Маскве ахоўнікам. Паводле ягоных словаў, учорашні візіт міліцыі бабуля ўспрыняла блізка да сэрца.

«Яна думала, што, магчыма, нешта са мной здарылася ў Маскве, і прыйшлі дакументы ў Беларусь, – распавядае Грыцок "Белсату". – У яе падскочыў ціск – я яе адзіны ўнук».

Паводле хлопца, адзін з ягоных аднакласнікаў працуе цяпер у Кастрычніцкім РАУС, але на прыватнае пытанне, што яны робяць, той нічога не адказаў.


Андрэй Павук вядомы як аўтар відэаблогу «Рудабельская паказуха», у якім распавядае пра жыццё ў сваім родным Акцябрскім. Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў. На гэтым тыдні супраць Павука завялі крымінальную справу паводле артыкулу аб ілжывым мініраванні, у ягонай кватэры правялі вобшук і забралі тэхніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства