Праваабаронцы распавялі ў КПЧ ААН пра важнасць незалежнага назірання Відэа
Камітэт ААН па правах чалавека рыхтуе заўвагі агульнага парадку аб праве на свабоду сходаў і папрасіў няўрадавыя арганізацыі распавесці пра захоўванне гэтага права, даслаўшы свае меркаванні і рэкамендацыі.
Міжнародная сетка назіральнікаў (ION) - арганізацыя, якая аб'ядноўвае незалежных назіральнікаў за мірнымі сходамі з Беларусі, Расіі і Украіны, - стала адной з трох дзясяткаў праваабарончых ініцыятываў, якія адправілі свае рэкамендацыі.
Сябра Назіральнага камітэта ION Дзмітрый Макараў адзначыў, што пры складанні рэкамендацый было неабходна падкрэсліць асаблівы статус і важную ролю незалежных назіральнікаў.
«Мы хочам, каб Камітэт па правах чалавека заклікаў дзяржавы прызнаць і актыўна садзейнічаць таму, каб незалежныя назіральнікі маглі весці маніторынг, рабіць запісы і пісаць справаздачы пра сходы. Не трэба лічыць назіральнікаў ўдзельнікамі, прыхільнікамі або агентамі арганізатараў мітынгаў ці сходаў. Трэба разглядаць дзейнасьць назіральнікаў асобна як частку праваабарончай працы».
Праваабаронца ПЦ "Вясна" і назіральніца ION Наталля Сацункевіч, у сваю чаргу, распавяла пра важнасць незалежнага назірання непасрэдна для Беларусі.
«Згодна з Кіруючымі прынцыпамі па свабодзе мірных сходаў АБСЕ, маніторынг мірных сходаў з'яўляецца важнай крыніцай незалежнай інфармацыі аб паводзінах усіх бакоў сходу. Гэтая інфармацыя можа быць выкарыстана рознымі спосабамі, у тым ліку, як аснова для дыялогу паміж уладамі, праваахоўнымі органамі і грамадзянскай супольнасцю. Справаздачы па назіранні дапамагаюць ацаніць эфектыўнасць дзеючага заканадаўства i паўнату выканання дзяржавай пазітыўных абавязацельстваў па абароне свабоды мірных сходаў.
На жаль, у апошнія гады ў Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі за працу ў сферы правоў чалавека: у 2017 і 2018 годзе нашых назіральнікаў затрымлівалі пры правядзенні маніторынгу. Мы заклікаем улады Беларусі аказваць садзейнічанне незалежным назіральнікам і назіральніца, а міжнародная супольнасць просім звярнуць асаблівую ўвагу на сітуацыю ў Беларусі».
Рэкамендацыі праваабаронцаў былі агучаны на пасяджэнні Камітэта па правах чалавека ААН 20 сакавіка. Вядома, што першы чарнавы варыянт заўваг агульнага парадку будзе прадстаўлены на наступнай сесіі Камітэта ў ліпені.
Міжнародная сетка назіральнікаў (МСН / ION) была запушчана ў 2016 годзе і аб'ядноўвае на дадзены момант назіральнікаў Украіны, Расіі і Рэспублікі Беларусь.
Рэкамендацыі назіральнікаў ION па захоўванні права на свабоду сходаў