viasna on patreon

Крымінальная справа Марыны Золатавай перададзена ў суд

2019 2019-01-14T11:16:56+0300 2019-01-14T11:28:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/03_zolotova2211_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Золатава. Фота: БелаПАН

Марына Золатава. Фота: БелаПАН

Генпракуратура накіравала справу галоўнай рэдактаркі TUT.by Марыны Золатавай у Мінскі гарадскі суд, піша Еўрарадыё.

Марыну Золатавувінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК). Ей пагражае як мінімум штраф, а як максімум — да 5 гадоў пазбаўлення волі. Афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў адзначае, што па выніках вывучэння справы было ўстаноўлена, што абвінавачанне Марыне Золатавай "выстаўлена абгрунтавана і пацвярджаецца сукупнасцю сабраных падчас папярэдняга расследавання доказаў". Яна па-ранейшаму знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

"Справа БЕЛТА" пачалася ў жніўні 2018-га, калі ў офісах tut.by, БелаПАН, шэрагу іншых СМІ, па месцы жыхарства іх журналістаў, рэдактараў адбыліся ператрусы. Затрымлівалі больш за дзясятак чалавек, якіх абвінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі на навіны дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА. 14 фігурантаў з розных СМІ ў выніку вызвалілі ад крымінальнай адказнасці і прыцягнулі да адміністрацыйнай. Журналісты былі аштрафаваныя, а таксама абавязаныя кампенсаваць шкоду (сумы для кожнага налічылі ад 3 да 17 тысяч рублёў).

Золатава падавала хадайніцтва, каб і ёй замянілі крымінальную адказнасць на адміністрацыйную, але Следчы камітэт адмовіў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства