“Розныя-Роўныя”: тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі. Шэраг мерапрыемстваў па ўсёй Беларусі пройдзе з 9 па 16 лістапада пад лозунгам "Створым свята роўнасці і недыскрымінацыі разам!"
Дыскрымінацыя - частка сацыяльнай рэальнасці. Не толькі па ўсім свеце і Еўропе - у Беларусі таксама яна ёсць. І гэта можа здарыцца з кожным і кожнай з нас. Заканадаўчыя і культурныя забароны, стэрэатыпы і стыгматызацыя, мова і вобразы - дыскрымінацыя можа выяўляцца ўсюды. Гэта не норма жыцця. Важна ўмець папярэджваць, заўважаць і рэагаваць на такія выпадкі, каб наша асабістае жыццё, жыццё грамадства, краіны і свету было лепш. Розныя - роўныя.
Падчас мерапрыемстваў у межах Тыдня вы зможаце даведацца пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны, мужчыны, студэнты, падлеткі. Вы ўбачыце маштабы праблемы дыскрымінацыі, як з ёй можна спраўляцца і хто гэтым займаецца.
НАВОШТА: папулярызацыя ідэяў павагі і роўнасці (недыскрымінацыі).
ЧАМУ: рост папулярнасці радыкальных ідэяў і рухаў па ўсім свеце.
ШТО: шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі з 9 па 16 лістапада.
Расклад Тыдня:
6/11, Бабруйск, 18:00-21:00 - кінапрагляд і дыскусія “Антысемытызм і ксенафобія: адкуль што бярэцца?”, Тайм-клуб "1387"
9/11, Менск, 19:00 - прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Другі Паверх
10/11, Менск, 13:30-23:00 - адукацыйна-забаўляльны Ўік-энд “Розныя-Роўныя”, Корпус
11/11, Менск, 12:00-16:00 - футбольнае свята “Гуляюць усе!”, пляцоўка ў Парку Горкага
11/11, Віцебск, 13:00-16:00 - Жывая Бібліятэка, Арт-паб "Торвальд"
13/11, Брэст, 19:00-21:00 - сацыяльная гульня “Іншы погляд”, Краўдфанд-кафэ "Грунтоўня"
14/11, Магілеў, 19:00 - прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, “Неба”
16/11, Гомель, 18:45 - прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Цэнтр Беларускай Мовы
16/11, Брэст, 19:00 - прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Дзедзіч
Тыдзень ініцыюецца Праваабарончай арганізацыяй Human Constanta пры падтрымцы Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі Жывая Бібліятэка Беларусь з удзелам Валантэрская Служба "Вясны", МОО "Гендерные перспективы", праваабарончай ініцыятывы J4T Журналісты за талерантнасць, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў / Belarusian Students' Association (ЗБС), РПГА Правовая инициатива, Праўныя Дарэктары, Цэнтр Беларускай Мовы ў Гомелі, ФК Аўтазак, Киноклуб 451F, Baranki Punx, ініцыятывы Legalize Belarus, праэкта пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT, Y-PEER Belarus.
Для даведкі: Еўрапейскае аб’яднанне супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United штогод у лістападзе абвяшчае і заклікае далучацца да Кампаніі ў памяць пра мінулае і ў знак пратэсту супраць сучасных формаў фашызму і антысэмітызму.