viasna on patreon

Жэнева: афіцыйная дэлегацыя Беларусі кінула выклік КПЧ ААН Фота Відэа

2018 2018-10-09T08:07:59+0300 2018-10-09T14:38:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zheneva-2018-10-08-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Справаздача афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў Жэневе 8 кастрычніка 2018 года.

Справаздача афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў Жэневе 8 кастрычніка 2018 года.

Афіцыйная дэлегацыя Беларусі 9 кастрычніка працягвае адказваць на пытанні, якія паставіў перад урадам краіны Камітэт па правах чалавека ААН.

У першы дзень працы 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая праходзіць у Жэневе, афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі ўхіляліся ад многіх пытанняў Камітэта па сутнасці, давалі павярхоўныя адказы, замоўчвалі існуючыя праблемы, выказваючы тым самым грэблівае стаўленне і пагарду як да Камітэта па правах чалавека, так і да сваіх міжнародных абавязальніцтваў. 

Пытанні, якія прагучалі ў першы дзень паседжання закраналі тэмы прымусовай працы, гвалтоўнага знікнення людзей, адсутнасці ў Крымінальным кодэксе асобнага артыкула за прымяненне катаванняў і жорсткага абыходжання, выканання рашэнняў КПЧ, прыцягненне жанчын да кіравання дзяржавай, хатняга гвалту ды іншыя.

Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч, які бярэ ўдзел у працы чарговай сесіі Камітэта ААН, зазначае, што прадстаўнікі Беларусі ўхіляліся ад адказу на многі пытанні, зададзеныя Камітэтам, заяўляючы  пры гэтым, што нацыянальнае права прэвуалюе над міжнародным  правам.

Валянцін Стэфановіч на 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека

 “Было бачна, - паведаміў праваабаронца, - што дзяржава наўпрост не збіраецца выконваць многія істотныя рэкамендацыі і рашэнні КПЧ, лічыць іх неабавязковымі для выканання, і надае ім  факультатыўны характар. Гэта ж тычыцца і спецыяльных працэдур Камітэта, і многіх палажэнняў Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным дзяржавай і факультатыўнага пратакола да яго”.

Дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Вольга Смалянка, выказалася ў фэйсбуку  яшчэ больш лаканічна:  

“Ого! Беларуская дэлегацыя кінула выклік КПЧ. Коратка: наша нацыянальнае права мець свой погляд на тое, як прымяняць працэдуры ў рамках Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”.

 Вольга Смалянка. Фота з сацыяльных сетак.

Яна таксама паведаміла, што закон аб хатнім гвалце ўлады пракаментавалі так, быццам нічога не адбылося. коратка:

"Старшыня сходу сказаў, што ў сапраўдны момант у адпаведнасці з Нацыянальным планам падрыхтавана і ўнесена канцэпцыя закона аб хатнім гвалце. Прадстаўнік Генпракуратуры распавёў, у тым ліку аб крызісных пакоях, і аб узаемадзеянні з ГА "Радзіслава".

Пры гэтым у адказе сціпла замаўчалі аб выказванні прэзідэнта Лукашэнкі, які зусім нядаўна раскрытыкаваў цалкам канцэпцыю закона аб хатнім гвалце.

Праваабаронца Леанід Судаленка робіць аналагічную ацэнку афіцыйнаму дакладу на сайце “Гомельскай Вясны”:

"Афіцыйны даклад майго ўрада перад Камітэтам ААН не вытрымлівае ніякай крытыкі".

 Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак.

Далей праваабаронца больш падрабязна спыняецца на аргументах афіцыйнай дэлегацыі,  датычных кампетэнцыі Камітэта ААН па правах чалавека і ў дачыненні да аргументаў аб вычарпанні ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны.

Нагадаем, што ў першай палове дня 8 кастрычніка прадстаўнікі кааліцыі праваабарончых арганізацый прадставілі свае тэзісы для сябраў Камітэта па правах чалавека ААН. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства