viasna on patreon

Вольгу Маёраву пакаралі за збор подпісаў на вуліцы ў абарону жывёл

2018 2018-09-28T12:55:36+0300 2018-09-28T13:11:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/volga-maerova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Маёрава. Фота з facebook.com

Вольга Маёрава. Фота з facebook.com

Суд Цэнтральнага раёна Менска 28 верасня пакараў аўтарку ініцыятывы «Мы з табой у адным доме» Вольгу Маёраву штрафам у памеры 20 б.в. або 490 беларускіх рублёў. Пастанову вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.

Яе абвінавацілі ў парушэнні  часткі 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве),  а насамрэч за збор подпісаў пад петыцыяй у абарону бадзяжных жывёлаў.

Як паведамляе "Радыё Свабода", у суд Вольга Маёрава прыйшла са сваім сабакам Баем, у якога няма адной лапы. Актывістка казала на працэсе, што на лёсе гэтага сабакі хоча даказаць суду, у якім бяспраўным становішчы знаходзяцца бадзяжныя сабакі ў Беларусі і што дзяржава ня робіць усё належнае, каб забясьпечыць правы жывёлаў.

Вольга Маёрава і Бай. Фота: Радыё Свабода.
Вольга Маёрава і Бай. Фота: Радыё Свабода.

Ахова Цэнтральнага суду забараніла прайсці ў будынак з гадаванцам. Суддзя Вікторыя Шабуня, якая разглядала матэрыялы адміністрацыйнай справы, заявіла, што калі будзе патрэба, яна агледзіць сабаку.

Нагадаем, Маёраву  затрымалі ў Мінску 4 верасня на перакрыжаванні вуліцы Нямігі і праспекта Пераможацаў і разам з падпіснымі лістамі даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, дзе склалі пратаколы выняцця падпісных лістоў і пратакол апытання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства