viasna on patreon

Сяргей Пятрухін: Шукаюць у маім мінулым любую зачэпку

2018 2018-08-28T09:30:37+0300 2018-08-28T09:30:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-sud-2018-08-30.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

У Берасці працягваюць разгортвацца падзеі вакол крымінальнай справы адносна блогера Сяргея Пятрухіна.

Сяргей паведаміў Беларускаму Радыё Рацыя, што ўзбуджана іх ужо нібыта дзве, і па адной з іх на допыт выклікалі ягоную жонку.

Каментуе сам блогер:

– Зараз, па неправеранай інфармацыі, яны шукаюць у маім мінулым, калі я займаўся святамі, дзе якія святы я праводзіў. То-бок, хочуць штосьці і там знайсці. Я не ведаю, што яны там знойдуць. Я ім жадаю поспеху, каб яны сваю працу правялі годна і сталі знакамітымі з добрай прычыны. Таму што следчы Хачатран, у якога, дарэчы, беларускае імя Андранік, я пагляджу, што там з ім будзе. Канешне, калі ён добры следчы, ён будзе самым вядомым следчым у Беларусі. Таму што вонкава ён мне падабаецца. У яго сумленныя вочы. Я думаю, што ён адказна ва ўсім разбярэцца і не дасць маху, як далі маху ўчастковыя разам з начальнікам Ленінскага РАУС, з яго замам, калі мяне арыштавалі, а затым мяне суд апраўдаў.

Як раней паведамляў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, у адносінах да Сяргея Пятрухіна дакладна ўзбуджана адна крымінальная справа па частцы 2 артыкула „Знявага” Крымінальнага кодэксу. „Народны рэпарцёр” не ведае, з-за якога менавіта эпізода ягонага жыцця.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства