viasna on patreon

Тэкст абвінаваўчага прысуду Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку, вынесенага  24 жніўня 2018 года

2018 2018-08-24T15:06:19+0300 2018-08-24T15:41:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fedunich-komlik-2018-08-24-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік. Фота: ПЦ "Вясна".

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік. Фота: ПЦ "Вясна".

Поўны тэкст прысуду па “справе прафсаюзаў”, вынесенага суддзёй Савецкага раёна Мінска Марынай Фёдаравай 24 жніўня 2018 года.

Суд, кіруючыся артыкуламі 358, 361 КПК РБ прысудзіў Фядыніча Генадзя Фёдаравіча і Комліка Ігара Аляксеевіча прызнаць вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты сумаў падаткаў шляхам утойвання падаткавай базы, ухілення ад прадстаўлення падаткавай дэкларацыі, пацягнуўшых прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, і на падставе часткі 2 артыкула 234 КК РБ прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 4 гады без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў кожнаму.

Тэрмін пакарання абвінавачаным Фядынічу і Комліку вылічваць з дня пастаноўкі на ўлік крымінальна-выканаўчай інспекцыяй па месцы жыхарства.

Залічыць тэрмін адбыцця пакарання Фядынічу час утрымання ў ІЧУ Мінгарвыканкама 2 жніўня 2017 года, зыходзячы з адпаведнасці аднаго дня ўтрымання пад вартай двум дням абмежавання волі.

Залічыць тэрмін адбыцця пакарання Комліку час утрымання ў ІЧУ Мінгарвыканкама з 2 па 3  жніўня, час утрымання пад вартай з 4 жніўня па 2 кастрычніка 2017 года, зыходзячы з адпаведнасці аднаго дня ўтрымання пад вартай двум дням абмежавання волі.

Меру стрымання абвінавачаным Фядынічу і Комліку, падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах да ўступлення прысуду ў законную сілу пакінуць без зменаў. Часовае абмежаванне на выезд Фядынічу Генадзю Фёдаравічу, Комліку Ігару Аляксеевічу з Рэспублікі Беларусь па рашэнні ДФР КДК РБ па Мінскай вобласці і гораду Мінску ад 2 жніўня 2017 года, прынятаму ў межах дадзенай крымінальнай справы, пасля ўступлення прысуда з законную сілу адмяніць.

Спагнаць з Фядыніча Генадзя Фёдаравіча і Комліка Ігара Аляксеевіча ў даход дзяржавы ў кошт пакрыцця шкоды 47 746, 50 рублёў. І дзяржаўную пошліну ў даход дзяржавы ў памеры 2387,33 рублёў. Усталяваць тэрмін для добраахвотнага выканання прысуда па частцы грамадзянскага пазова – 1 месяц з дня ўступлення прысуда ў законную сілу. 

У адпаведнасці з пунктам 8-прым. артыкула 162, 163 КПК РБ спагнаць з Фядыніча і Комліка ў даход дзяржавы працэсуальныя выдаткі, звязаныя з правядзеннем экспертыз, у суме 1470,63 рублёў з кожнага. Грашовыя сродкі Фядыніча ў памеры 600 расійскіх рублёў, 171,14 рублёў, 8 долараў ЗША, 40,35 еўра, 16830 еўра, грашовыя сродкі Комліка, якія знаходзяцца на разліковым рахунку, адкрытым на яго імя ў ОАО “Прыёрбанк”, а таксама ў суме 2000 еўра звярнуць у кошт выканання прысуду ў частцы грамадзянскага пазова працэсуальных выдаткаў, у пакінутай частцы ў суме, якая перавышае спагнанне, ад арышту вызваліць, вярнуўшы па прыналежнасці Фядынічу і Комліку.

Арышт, накладзены на кватэру, якая знаходзіцца па адрасе ў Мінск…., ізаляванае памяшканне, якое знаходзіцца па адрасе г. Мінск, вул. Кульман,4, пам. 1н, згодна з пастановай ДФР КГК РБ па Мінскай вобласці і гораду Мінску ад 01.08.2017, на зямельны ўчастак з кадастравым нумарам..., які знаходзіцца па адрасе Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, вёска Сухадолы, зямельны ўчастак з кадастравым нумарам..., які знаходзіцца па адрасе Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, вёска Сухадолы, вул. Цэнтральная, 25, капітальны будынак, які знаходзіцца па адрасе Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, вёска Сухадолы, вул. Цэнтральная, 25, тэлевізар SONY, музычны цэнтр Panasonic, мікрахвалёвая печ, мульціварка, Philips, аўтамабілі Toyota…, аўтамабіль Пежо-307, аўтамабіль Пежо, тэлевізар, ноўтбук Lenovo, манітор, прынтэр Samsung пасля ўступлення прысуду ў законную сілу адмяніць.

У адпаведнасці з артыкулам 98 КК РБ рэчавыя доказы па крымінальнай справе: ўліковая справа, юрыдычная справа ГА “Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці”, якія захоўваюцца пры матэрыялах крымінальнай справы, пасля ўступлення прысуда ў законную сілу вярнуць у ГА “Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці”. Кампакт-дыск з дадзенымі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў са звесткамі пра аперацыі па банкаўскіх рахунках ГА ““Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці”, канфіскаваны падчас выемкі ў ОАО “Белінвестбанк”, матэрыялы аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў (на падставе пастановы ад 31.07.2017 года), два кампакт-дыскі, якія ўтрымліваюць фотаздымкі грашовых сродкаў, скрыншоты перапіскі ў праграме Viber, кампакт, які ўтрымлівае перапіску паміж Запрыварынай і грамадзянінам К.., раздрукоўкі аб рухах грашовых сродкаў па разліковым рахунку літоўскага банка SEB за 2011 год, звесткі пра падаткаплацельшчыка ад 02.08.2017 на двух лістах, за 2011 год на двух лістах, аптычныя дыскі, што з’яўляюцца дадаткам да заключэння эксперта, якія захоўваюцца ў матэрыялах крымінальнай справы, захоўваць у матэрыялах крымінальнай справы цягам усяго тэрміну яе захоўвання.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў судовую калегію па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда праз суд Савецкага раёна горада Мінска цягам 10 сутак з дня яго абвяшчэння.

Фядыніч і Комлік маюць права азнаёміцца з пратаколам судовага паседжання і цягам 5 сутак падаць на яго адпаведныя заўвагі. Хадайніцтва аб азнаямленні з пратаколам судовага паседжання можа быць заяўлена цягам 10 сутак з дня абвяшчэння прысуда.

(Напрыканцы суддзя растлумачыла Фядынічу і Комліку парадак і ўмовы адбыцця пакарання).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства