viasna on patreon

Суд над Мікалаем Салянікам перанесены ў чарговы раз

2018 2018-07-25T12:59:23+0300 2018-07-25T12:59:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salianiak-sp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Кіраўніку Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалаю Саляніку зноў пазваніла сакратарка Ленінскага суда Гародні і паведаміла, што справа над ім у чарговы раз адпраўлена на дапрацоўку. Літаральна дзень да таго такім жа званком Мікалаю Саляніку было паведамлена, што суд над ім адбудзецца 26-га ліпеня.

"Гарадзенская Вясна" нагадвае, што справа ўжо адпраўлялася на дапрацоўку, і нібыта была перакваліфікавана з удзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на “хуліганку”. Але зараз яна зноў адпраўлена на дапрацоўку.

– А я і рэчы падрыхтаваў, і прадукты закупіў на ўсялякі выпадак, калі арыштуюць. А тут і прадукты сапсаваліся і вопратка за гэты час злежылася, трэба праветрываць, – жартуе Мікалай, бо сур’ёзна ўжо гаварыць не можа. – Усё сур’ёзнае я ўжо сказаў і скажу яшчэ на судзе, – дадае ён. – Ну а пакуль што ўсё выглядае сапраўды камічна. Учора сказалі што справа прыйшла з дапрацоўкі і прызначылі дату суда, сёння пазванілі што зноў адправілі на дапрацоўку.

Напомнім, што Мікалая Саляніка разам з іншым актывістам АГП Аляксандрам Лаўрэньевым 3 ліпеня бягучага году гвалтоўна і брутальна затрымалі людзі ў цывільным каля дома, дзе жыве Лаўрэнцьеў. Актывісты хацелі ў паласатых турэмных робах зладзіць флэш-моб і паказаць як парушаюцца грамадзянскія канстытуцыйныя правы ў Беларусі.

4 ліпеня Аляксандра Лаўрэнцьева прызналі вінаватым і па двух пратаколах засудзілі агулам да 20 базавых велічынь штрафу.

Мікалай Салянік мае інваліднасць другой групы, у яго хворае сэрца. Неўзабаве пасля гвалтоўнага затрымання ён быў дастаўлены ў шпіталь. Праз дзень актывіст дакументальна зафіксаваў збіццё супрацоўнікамі сілавых структур.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства