viasna on patreon

Суд палічыў законнай адмову распачаць крымінальную справу па заяве Аюба Ціціева супраць паліцэйскіх Фота

2018 2018-05-25T12:50:23+0300 2018-05-25T12:51:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/titiev_premia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Арлоў паказвае Аюбу Ціціеву пасведчанне аб прысуджэнні яму прэміі МХГ. Фота ПЦ "Мемарыял"

Алег Арлоў паказвае Аюбу Ціціеву пасведчанне аб прысуджэнні яму прэміі МХГ. Фота ПЦ "Мемарыял"

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", Старапрамыслоўскі раённы суд г. Грознага адмовіў у задавальненні скаргі на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў АМУС па Курчалоеўскаму раёну Чачэнскай Рэспублікі, якія, паводле заявы праваабаронцы Аюба Ціціева, падкінулі пакет з наркотыкамі ў яго машыну.

Пасяджэнне суда праходзіла пад старшынствам суддзі Уладзіміра Хлыстунова, у зале прысутнічалі пракурор Сельмурзаеў і следчы Ільяс Алаеў, Аюба Ціціева абараняў адвакат Пётр Заікін. У пачатку паседжання адвакат Пётр Заікін зачытаў сваю скаргу на адмову распачаць крымінальную справу ў дачыненні да паліцэйскіх, якія падкінуў Аюбу Ціціеву наркотыкі.

У адказ следчы Ільяс Алаеў заявіў, што ўвесь комплекс неабходных пры праверцы мерапрыемстваў выкананы і што заява Аюба Ціціева пацвярджаецца толькі яго словамі.
Затым суд даследаваў пісьмовыя доказы, а па завяршэнні даследавання перайшоў да спрэчак.

У ходзе спрэчак адвакат Пётр Заікін адзначыў, што ніякай сур'ёзнай праверкі заявы Аюба Ціціева следства не праводзіла. Пры правядзенні праверкі следства абмежавалася вывучэннем матэрыялаў крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да праваабаронцы, і апытаннем супрацоўнікаў Курчалоеўскага РАУС, прычым усе тлумачэнні супрацоўнікаў паліцыі прымаліся на веру. Іншых праверачных дзеянняў - канфіскацыі відэакамер, высвятлення асобаў паліцэйскіх, якія затрымлівалі Аюба Ціціева - не праводзілася.

У адказным выступе пракурор Сельмурзаеў абмежаваўся заявай, што праверка праведзена аб'ектыўна і вынесеная пастанова абгрунтавана, прасіў скаргу пакінуць без задавальнення.

Пасля перапынку суд вынес пастанову - адмовіць у задавальненні скаргі Аюба Ціціева і яго адваката. Суддзя падкрэсліў, што суд не даваў ацэнкі матэрыялам праведзенай даследчай праверкі па сутнасці, а ацэньваў толькі іх адпаведнасць працэсуальным нормам, парушэнняў гэтых нормаў суд не ўгледзеў.

Аднак, як падкрэслівае адвакат Пётр Заікін, у скарзе ўказваецца на наяўнасць як раз працэсуальных парушэнняў пры вынясенні пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. У прыватнасці, пры правядзенні праверкі быў задаволены шэраг хадайніцтваў аб правядзенні пэўных праверачных дзеянняў. Але ў ходзе дадатковай праверкі гэтыя дзеянні, з неабходнасцю якіх пагадзілася следства, праведзены не былі, што з'яўляецца менавіта працэсуальным парушэннем і, безумоўна, служыць падставай для прызнання пастановы аб адмове распачаць крымінальную справу незаконным. Але суддзя, які чуў у ходзе пасяджэння гэтыя довады, у сваёй пастанове ніяк іх не адлюстраваў - як быццам іх і не было. Пастанова Старапрамыслоўскага раённага суда г. Грознага будзе абскарджана ў Вярхоўны суд ЧР.

Між тым, на днях праваабаронцы і грамадскія актывісты правялі серыю адзіночных пікетаў каля ўваходу ў Адміністрацыю прэзідэнта РФ ў Маскве з заклікамі вызваліць Аюба Ціціева.

svobodu_titievu.jpgsvobodu_titievu3.jpg

Нагадаем, праваабаронца Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня гэтага года. У яго машыне пад пярэднім сядзеннем быў знойдзены скрутак з 200г марыхуаны. Пасля затрымання яго даставілі ў Курчалоеўскі АМУС, дзе праваабаронца паказаў, што канфіскацыя пакета з машыны прайшла без панятых. Тады паліцэйскія адправіліся разам з ім назад на трасу, дзе яго машыну зноў спынілі і агледзелі ўжо з панятымі. У ПЦ "Мемарыял" ўпэўненыя, што крымінальная справа стала вынікам, у прыватнасці, расследавання лёсу 27 зніклых у 2017 годзе жыхароў Чачні. У арганізацыі нагадваюць, што кіраўніцтва рэспублікі не раз заяўляла: праваабаронцам у Чачні не месца.

Інкрымінаваны чачэнскімі сілавікамі 60-гадоваму Ціціеву артыкул - практыкуемы спосаб барацьбы з непажаданымі ў Чачні журналістамі, грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі. 

Праваабаронцы Беларусі 7 лютага звярнуліся да прэзідэнта РФ з пратэстам супраць арышту Аюба Ціціева, а Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" прызнаў яго палітвязнем. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства