viasna on patreon

Адбыліся суды над астатнімі ўдзельнікамі акцыі за свабоду палітвязняў

2018 2018-05-23T15:32:31+0300 2018-05-23T17:39:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 траўня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска адбылося паседжанне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Галіны Лагацкай. Яе абвінавацілі ў прыняцці ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - пікеце за вызваленне палітвязняў, які адбыўся 26 красавіка каля Акадэміі навук. 

Па выніку суддзя Таццяна Ліннік прызнала Галіну Лагацкую вінаватай у здзяйсненні правапарушэння і прызначыў ёй пакаранне - штраф у 25 базавых велічынь.

Таксама стала вядома, што 22 траўня адбылося судовае паседжанне па аналагічнай справе ў дачыненні да Наталлі Гарачка-Басалыга, аднак, жанчыне пра разгляд ніхто не паведамляў. Толькі сёння яна даведалася, што ў адносінах да ее вынесена рашэнне аб прыцягненні яе да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 50 базавых велічынь. Справу разглядаў суддзя Юры Гарбатоўскі.

Нагадаем, 26 красавіка некалькі чалавек стаялі каля Акадэміі навук, насупраць кінатэатра "Кастрычнік" з партрэтамі беларускіх палітвязняў і гучна скандавалі: «Свабоду!» ды «Жыве Беларусь!». Міліцыянты іх не чапалі, але на ўсіх склалі пратаколы.

Пазней суд Першамайскага раёна прысудзіў штрафы актывістам Леаніду Кулакову і Маі Навумавай у 40 і 35 базавых велічынь суадносна, а Максіму Вінярскаму і Вользе Нікалайчык - адміністрацыйныя арышты тэрмінам на 7 сутак кожнаму. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства