viasna on patreon

Справу Касінерава за пікет «Дэкрыміналізацыя 328» адправілі на новы разгляд

2018 2018-05-23T15:16:49+0300 2018-05-23T15:16:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasinerau_v.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота са старонкі Вячаслава Касінерава ў Фэйсбуку

Фота са старонкі Вячаслава Касінерава ў Фэйсбуку

Суддзя Мінскага гарадскога суда Яўген Хаткевіч адмяніў пастанову суда Маскоўскага раёна г. Мінска ад 4 красавіка 2018 года, якім Вячаслаў Касінераў быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў. Мінгарсуд накіраваў справу на новы разгляд у той жа суд іншым суддзёй.

Мінскі гарадскі суд усталяваў, што суддзя суду Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль незаконна ўжыла ч. 3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання) ў дачыненні да Вячаслава Касінерава. Апошняе адміністрацыйнае спагнанне паводле арт. 23.34 КаАП было накладзена на яго 13 сакавіка 2017 г. Суддзя Хаткевіч адправіў справу на новы разгляд на падставе таго, што да накладання гэтага спагнання ў выглядзе штрафу прайшло больш за год.

Нагадаем, 2 красавіка на плошчы Незалежнасці адбыўся пікет за дэкрыміналізацыю артыкула 328 у Крымінальным кодэксе. Актывісты прымеркавалі пікет да пачатку вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў і накіравалі туды зварот, дзе нагадалі пра неабходнасць рэформы.

3 красавіка Вячаслава Касінерава затрымалі, і ноч перад судом ён правёў у ізалятары. На наступны дзень суддзя суда Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль аштрафавала актывіста на падставе ч. 3 арт. 23.34 КаАП на 25 базавых велічыняў (612 рублёў 50 капеек).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства