У Маладзечне забаранілі пікет да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Дакумент
https://spring96.org/be/news/89722
2018
2018-04-23T11:59:12+0300
2018-04-23T11:59:12+0300
2018-04-23T12:52:05+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/charnobyl-2014-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладзечанскі райвыканкам 18 красавіка адмовіў мясцовым актывістам у заяўцы на правядзенне пікета, прымеркаванага да чарговай, 32-й гадавіны, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Забарону райвыканкам абгрунтаваў тым, што масавае мерапрыемства было заяўлена не ў пастаянным месцы яго правядзення, якім з'яўляецца пляцоўка перад амфітэатрам у парку культуры і адпачынку імя Перамогі ў Маладзечне.
Паводле заяўкі пікет планаваўся адбыцца на Цэнтральнай плошчы г. Маладзечна 26 красавіка 2018 года з 17.00 да 18.00.
Праваабаронца Алесь Капуцкі і актывіст Аляксей Хвосцік паведамляюць, што мэтай пікета з’яўлялася інфарміраванне насельніцтва аб небяспецы выкарыстання атамнай энергетыкі ў сувязі з 32-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС.