viasna on patreon

Пераслед журналістаў "Белсата" працягваецца

2018 2018-04-20T14:44:28+0300 2018-04-20T15:08:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cajcyc-660x440.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Карэспандэнтку "Белсата" Вольгу Чайчыц і аператара Андрэя Козела ў чарговы раз пакаралі штрафам за працу без акрэдытацыі.

Па інфармацыі “Белсата”, суддзя Карэліцкага раённага суда Ірына Каско аштрафавала журналістаў па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне заканадаўства аб СМІ) на 40 базавых велічыняў кожнага (па 980 рублёў). Працэс адбыўся завочна, бо журналісты ў суд не з’явіліся.

Вольга Чайчыц патлумачыла прычыну:

«Не бачым сэнсу хадзіць на гэтыя паседжанні, калі рашэнне суд прымае загадзя і гэтае рашэнне палітычнае, калі нашыя паказанні нічога не значаць. Сэнс прысутнічаць ёсць толькі тады, калі мы можам нагадаць аб праблеме, якой прысвечаны сюжэт, за які нас судзяць».

На гэты раз журналістку і аператара асудзілі за матэрыял пра супрацоўніка калгасу ў Карэліцкім раёне. Мужчына паскардзіўся на рабскія ўмовы працы ў СВК «Чарняхоўскі-Агра» і неўзабаве яго звольнілі.

Для Вольгі Чайчыц гэты суд стаў пятым за 2018 год, для Андруся Козела – трэцім. Да таго ж, за сюжэт пра датэрміновае галасаванне ў Бараўлянах падчас мясцовых выбараў іх паабяцалі даставіць прывадам і асудзіць, калі яны самі не з'явяцца ў суд. 

Такім чынам, з пачатку года агульная сума штрафаў па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне заканадаўства аб СМІ) па стане на 20 красавіка складае 899 базавых велічыняў, альбо 9 390 еўра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства