Актывісты - суду: “Забарона шэсцяў парушае права на мірны сход”
Актывісты “Народнай грамады” накіравалі калектыўную скаргу ў Суд Маскоўскага раёна г. Мінска на рашэнне Мінгарвыканкама, якім улады забаранілі дэманстрацыю ў сталіцы на Дзень Волі.
Паводле заяўцы, актывісты прасілі дазволіць дэманстрацыю ад плошчы Якуба Коласа па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі, а затым па вуліцах Кісялёва і Багдановіча да Опернага тэатра.
Рашэннем ад 19 сакавiка 2018 г. Мінгарвыканкам адмовіў у заяўцы. Гэта стала вядома 20 сакавіка пасля наведвання выканкама заяўнікамі акцыі.
На думку актывістаў, рашэнне выканаўчага органа парушае іх права на мірны сход, а таксама права на распаўсюд інфармацыі, гарантаванае Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Нагадаем, актывіст аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Сяргей Спарыш і іншыя актывісты арганізацыі І. Краўчанка, В. Троцкі 07 сакавіка 2018 г. падалі заяўку ў Мінгарвыканкам аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (мітынгу і дэманстрацыі) ў г. Мінску 25 сакавіка. Але выканкам палічыў у цэлым немэтазгодным правядзенне шэсцяў на Дзень Волі ў Мінску і адмовіў па ўсім заяўленым заяўкам.