viasna on patreon

У Мінску шэсцяў не будзе!

2018 2018-03-20T15:43:16+0300 2018-03-20T15:49:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/3c211112-b5e5-4ca7-a799-529c4dafb883_w1023_r1_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі. Фота: Радыё Свабода

Дзень Волі. Фота: Радыё Свабода

У аўторак, 20 сакавіка Мінгарвыканкам даў адказы на заяўкі БНК і Аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР на правядзенне шэсцяў 25 сакавіка. Стала вядома, што па ўсім заяўкам атрымана адмова.

Нагадаем, што фармальна было пададзена дзве заяўкі.

Афіцыйную заяўку на правядзенне шэсця падалі прадстаўнікі шэрагу арганізацый, якія ўваходзяць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс. Яны прасілі ўлады дазволіць прайсці ад плошчы Якуба Коласа да парку Янкі Купалы. І зрабіць гэта да пачатку святочнага канцэрта.

Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя БНР накіраваў у Мінгарвыканкам пісьмовы зварот з просьбай разгледзець мэтазгоднасць правядзення шэсця да Тэатра оперы і балета з месцам збору ўдзельнікаў каля помніка Янкі Купалы.

Такім чынам, Мінгарвыканкам палічыў немэтазгодным правядзенне шэсцяў на Дзень Волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства