Пасля адбыцця арышту Максім Вінярскі таемна знік з Акрэсціна - вазілі на "гутарку" ў РУУС Дапоўнена
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі, які сёння ў 8 раніцы павінен быў выйсці на волю з Акрэсціна пасля арышту, знік.
Ягоныя паплечнікі так і не дачакаліся актывіста. Як паведамляе праваабаронцам Леанід Кулакоў, праз некаторы час сябры запыталіся ў дзяжурнага “Дзе падзеўся Вінярскі?”.
"Не перажывайце, павінен выйсці”, - пачулі яны ў адказ.
І толькі ў 10 гадзін раніцы ім паведамілі, што Вінярскі ўжо даўно выбыў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Сыйшоў і аператыўны работнік-"ціхар", які здымаў на відэа ўсіх сустракаючых.
Аднак дома ён так і не з’явіўся. Ягоная маці на тэлефанаванне адказала, што Максіма дома няма і моцна расхвалявалася.
Як высветлілася пазней, Максіма Вінярскага таемна адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна, дзе спрабавалі правесці прафілактычную гутарку, але актывіст адмовіўся. Там яго пратрымалі каля двух гадзін.
Зараз сябры высвятляюць, дзе падзеўся і кім быў скрадзены з Акрэсціна актывіст.