viasna on patreon

Разгляд справы баранавіцкага праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка зноў перанесены Дапоўнена

2017 2017-10-17T15:12:52+0300 2017-10-17T17:49:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaicheshik2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык у баранавіцкім судзе

Аляксандр Вайцешык у баранавіцкім судзе

17 кастрычніка ў Баранавічах адбылося першае судовае паседжанне па справе праваабаронцы ПЦ "Вясна" Аляксандра Вайцешыка, які быў затрыманы 11 кастрычніка, калі прыйшоў у суд назіраць за працэсам над расійскім філосафам Пятром Рабавым. На паседжанні выступілі сведкі-міліцыянты, аднак праз адсутнасць сведкаў з боку абвінавачанага разгляд справы адкладзены да 27 кастрычніка. 

Першы раз Аляксандр Вайцешык быў затрыманы 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам Пятром Рабавым. Яго даставілі ў мясцовы ГАУС, дзе на яго склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - па арт. 23.5 КоАП "Абраза супрацоўніка міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў" і 23.4 КоАП "Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў". На наступны дзень павінен быў адбыцца суд, аднак паседжанне перанеслі на 17 кастрычніка, бо Вайцешык запатрабаваў прадаставіць яму абаронцу. Другі раз праваабаронцу затрымалі 16 кастрычніка, напярэдадні суда, калі той хацеў сфатаграфаваць Пятра Рабава на баранавіцкім вакзале. На Вайцешыка быў складзены яшчэ адзін пратакол па арт. 23.4 КоАП. Ноч да суда праваабаронца правёў у ізалятары.

vaiceshiksud.jpg
Аляксандр Вайцешык дастаўлены ў суд

Справу праваабаронцы разглядала суддзя Копач Аксана Аляксандраўна. Напачатку паседжання абаронца Вайцешыка Карней Пятровіч падаў хадайніцтва на аб'яднанне ўсіх трох пратаколаў у адну справу. Суддзя задаволіла хадайніцтва і абвесціла перапынак на 30 хвілін.

Пасля перапынку пачаўся допыт сведкаў. Першым выказаўся пацярпелы сяржант ІЧУ Тарас Караткевіч. Ён пацвердзіў, што падчас суда над Пятром Рабавым 11 кастрычніка Вайцешык зняважыў яго фразай "А ты, сяржанцік, хто ты такі?". Сведкі-канвойныя пацвердзілі словы Караткевіча. Яны патлумачылі, што пасля здарэння вывелі праваабаронцу з залі суда, правялі дагляд, надзелі кайданкі, а затым выклікалі ўчастковага для складання пратакола, а таксама хуткую па просьбе затрыманага. Агулам на судзе было апытана пяцёра міліцыянтаў.

Калі суддзя перайшла да разгляду пратакола за 16 кастрычніка, Аляксандр Вайцешык падаў хадайніцтва на запрашэнне ў суд сведак Яўгена Жураўскага і Іллю Сянько, а таксама на далучэнне да матэрыялаў справы запісу з камер відэаназірання і дыктафоннага запісу самаго Вайцешыка. Суддзя Копач задаволіла ўсё тры хадайніцтва, пасля чаго прыняла рашэнне перанесці слуханне на 27 кастрычніка.

Аляксандр Вайцешык адпушчаны на волю ў залі суда. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства