Суд над праваабаронцам Аляксандрам Вайцешыкам перанесены
Суд над праваабаронцам з Баранавіч Аляксандрам Вайцешыкам перанесены. На першым судовым паседжанні, якое адбылося 12 кастрычніка, Вайцешык запатрабаваў прадаставіць яму абаронцу, што і стала падставай для пераносу разгляду.
Наступнае паседжанне суда запланавана на 14.00 17 кастрычніка. Раглядаць справу будзе суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Аксана Копач.
Аляксандр Вайцешык быў затрыманы 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам Пятром Рабавым. Яго даставілі ў мясцовы ГАУС, дзе на яго склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - па арт. 23.5 "Абраза супрацоўніка міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў" і 23.4 "Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў".