viasna on patreon

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык ізноў затрыманы, Пятра Рабава выслалі з краіны на 10 год

2017 2017-10-17T07:22:15+0300 2017-10-17T11:22:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vajceshyk-pratakol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык

Аляксандр Вайцешык

Увечары 16 кастрычніка арыштаваны расейскі філосаф Пётр Рабаў адбыў прысуджаныя яму 6 сутак у Баранавічах і павінен быў выйсці на волю. Аднак сустрэць яго журналістам і праваабаронцам не далі.  Рабава вывезлі на чыгуначны вакзал, каб пасадзіць на цягнік у кірунку Расеі.

Як паведаміў Беларускаму "Радыё Рацыя" баранавіцкі праваабаронца „Вясны” Сяргей Гоўша, Рабава сустракалі грамадскі актывіст Яўген Жураўскі і праваабаронца Аляксандр Вайцешык. Жураўскі паспеў паведаміць Гоўшу, што Вайцешыка затрымалі пасля таго, як ён хацеў сфатаграфаваць Пятра Рабава на вакзале. Вайцешыка завезлі ў міліцэйскі ізалятар. Напэўна яго будуць трымаць там да заўтра, паколькі на 17 кастрычніка ў судзе Баранавіцкага раёну прызначаны разгляд яго адміністрацыйнай справы. Яна была пачатая супраць Вайцешыка фактычна за тое, што ён прысутнічаў у судзе над Рабавам і хацеў дапамагчы яму юрыдычна. 

У міліцыі позна ўвечары на Вайцешыка склалі яшчэ адзін пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне – на гэты раз за „непадпарадкаванне міліцыі”. Пётр Рабаў цягам 6 сутак трымаў галадоўку. Стала таксама ведама, што расейскаму філосафу забаронены ўезд у Беларусь тэрмінам ажно на 10 (!) гадоў. У Гародні лекцыя навукоўца была сарваная сілавікамі, а ў Баранавічах Пятра Рабава затрымалі і судзілі нібыта за тое, што ён лаяўся матам і распаўсюджваў экстрэмісцкую літаратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства