viasna on patreon

Спецдакладчык ААН дадаткова праінфармаваны аб узмацненні ціску на адвакатаў у Беларусі

2017 2017-09-14T13:51:01+0300 2017-09-14T15:18:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/monika_pinto.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Моніка Пінта, Спецдакладчык Савета па правах чалавека па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў

Моніка Пінта, Спецдакладчык Савета па правах чалавека па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў

Праваабарончы цэнтр "Вясна" дадаткова праінфармаваў спецыяльнага дакладчыка Савета па правах чалавека ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў спадарыню Моніку Пінта пра апошнія падзеі звязаныя з ціскам на адвакатаў у Беларусі.

“Асуджаючы любое неапраўданае ўмяшальніцтва органаў выканаўчай улады ў дзейнасць адвакатуры, мы адначасова звяртаем увагу на той факт, што адна з адвакатаў, якая будзе пазбаўленая ліцэнзіі па выніках атэстацыі - Ганна Бахціна, мае шматгадовы стаж паспяховай працы юрыстам, вядомая сваім удзелам у абароне на следстве і у судах абвінавачаных па палітычна матываваных справах. Двое адвакатаў з тых, каму трэба будзе паўторная атэстацыя, таксама з'яўляюцца дасведчанымі і высокаадукаванымі юрыстамі і вядомыя абаронай грамадзянскіх і палітычных актывістаў. Гэтыя вынікі першага этапу атэстацыі адвакатаў пацвердзілі прагнозы праваабаронцаў, якія сцвярджалі аб магчымым выкарыстанні такога механізму ўмяшання ў дзейнасць адвакатуры для аказання ціску на адвакатаў і на арганізацыі адвакатаў”, - гаворыцца ў паведамленні праваабаронцаў.

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна", 12 верасня 2017 года адбылося першае пасяджэнне Кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дзе пазачарговай атэстацыі было падвергнута не менш дваццаці аднаго адваката, з ліку якіх не менш за двое адвакатаў былі прызнаны не адпавядаючымі займаемай пасадзе па прычыне недастатковай кваліфікацыі, тры адвакаты прызнаныя часткова не адпавядаючымі такім патрабаванням. Гэтыя тры адвакаты будуць падвергнутыя паўторнай атэстацыі праз паўгода.

Праваабаронцы просяць Спецдакладчыка ААН у тэрміновым парадку заклікаць улады Беларусі ўстрымацца ад далейшага ўмяшання ў дзейнасць калегій адвакатаў, а таксама ўстрымацца ад ціску і рэпрэсій у дачыненні да асобных адвакатаў.

Нагадаем, 6 верасня ПЦ "Вясна" звярнуўся да Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Монікі Пінта з просьбай звярнуць пільную ўвагу на сітуацыю з ціскам на адвакатаў у Беларусі, у тэрміновым парадку заклікаць улады Беларусі ўстрымацца ад умяшальніцтва ў дзейнасць калегій адвакатаў, а таксама ўстрымацца ад ціску і рэпрэсій у дачыненні да асобных адвакатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства