viasna on patreon

Генадзь Бердзянёў: Следства працягваецца. Справа не закрытая

2017 2017-08-02T08:39:40+0300 2017-08-02T08:47:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berdzianey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Бердзянёў. Фота: Радыё Свабода

Генадзь Бердзянёў. Фота: Радыё Свабода

 У сакавіку 2017 года супраць аднаго з лідэраў незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», прадпрымальніка з Полацка Генадзя Бердзянёва была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь  - публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул  прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Справа ўзбуджаная па заяве іншага прадпрымальніка - Сяргея Кавалёва з Наваполацку, з якім Генадзь вёў перапіску ў каментарах у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Генадзь Бердзянёў распавёў «Беларускаму дакументацыйнага цэнтру», як усё было.

- Генадзь, з чаго ўсё пачалося? За што Сяргей Кавалёў напісаў на Вас заяву? Вы з ім асабіста знаёмыя?

- З Сяргеем Кавалёвым я асабіста не знаёмы, ведаю, што ён прадпрымальнік з Наваполацка. У сакавіку мы актыўна праводзілі кампанію па абароне правоў прадпрымальнікаў, у тым ліку у сацыяльных сетках - выстаўлялі артыкулы, інфармацыю аб маючых адбыцца мітынгах і г.д. Вось пад гэтымі артыкуламі Сяргей Кавалёў пачаў пакідаць свае гнюсныя каментары. Пагражаў, што здасць нас усіх уладам, што мы за ўсё адкажам ... У адной з такіх перапісак Кавалёў рэзка змяніў тактыку і пачаў пісаць, што я нібыта супрацоўнічаю з міліцыяй. І ў яго ёсць копіі маіх допытаў, якія ён выставіць на ўсеагульны агляд. На гэта я яму напісаў, што ён правакатар і, даслоўна «мянтоўскі жо ... аліз» - менавіта за гэтую фразу Каваленка і зачапіўся і напісаў на мяне заяву за абразу яго гонару і годнасці і за абразу прэзідэнта.

- То бок, на самога Лукашэнку Вы нічога не пісалі?

- Так. Кавалёў напісаў, што я сістэматычна выстаўляю пасты і каментары, дзе абражаю прэзідэнта. Пасля яго заявы да мяне ў кватэру прыйшлі з ператрусам, канфіскавалі планшэт і адправілі яго ў Віцебск для правядзення лінгвістычнай экспертызы. Некалькі разоў выклікалі на допыты і апытанні, часцей за ўсё ў дні правядзення мітынгаў прадпрымальнікаў. Мяркую, каб ізаляваць мяне ад удзелу. З размоваў з іншымі прадпрымальнікамі я даведаўся, што Кавалёў ужо не ў першы раз пагражае палітычна актыўным прадпрымальнікам - пастаянна піша «паклёпы», нацкоўвае правяраючыя органы. У ліпені мне вярнулі планшэт, следчы сказаў, што справа не закрытая - следства працягваецца.

- Якія ў Вас прагнозы па гэтай справе?

- Цяжка сказаць, нават калі не будзе суда - яны спецыяльна будуць цягнуць час, каб знізіць маю грамадзкую актыўнасць, не дазволіць мне арганізоўваць і ўдзельнічаць у пратэстных акцыях.

- Як Вашы родныя адрэагавалі на тое, што адбываецца?

- Вядома, гэта слёзы і нервы. Але самае галоўнае для мяне: родныя мяне цалкам падтрымліваюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства