viasna on patreon

Чэмпіёну свету па змешаных адзінаборствах патрэбна дапамога праваабаронцаў

2017 2017-06-08T09:56:12+0300 2017-06-09T15:59:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amryeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мурад Амрыеў. Фота: http://bryansku.ru

Мурад Амрыеў. Фота: http://bryansku.ru

Мурада Амрыева катавалі ў Чачні, некалькі гадоў на яго палявалі ў Расіі, а затрымалі сёння ноччу ў беларускім Добрушы. Патрэбна дапамога праваабронцаў і ў распаўсюдзе інфармацыі, - піша "Новы Час".

Пра затрыманне паведамілі расійскія праваабаронцы з Камітэта пра прадухіленні катаванняў. “Вечарам 7 чэрвеня памежнікамі ў Добрушы быў затрыманы Мурад Амрыеў, які 6 чэрвеня збег з будынка транспартнай пракуратуры ў Бранску”, — паведаміла Альбіна Мударысава.

4 чэрвеня чэмпіёна свету па змешаных адзінаборствах Мурада Амрыева затрымалі на станцыі Суземка Бранскай вобласці па падазрэнні ў выкарыстанні падробленых дакументаў. Ён тады ехаў з Украіны ў Маскву. Праваабаронцы лічылі гэта затрыманне незаконным і асцерагаліся, што Мурад мог быць этапаваны ў Чачню, дзе існуе сур’ёзная пагроза яго жыццю.

Справа ў тым, што ў 2013 годзе Амрыеў звярнуся да праваабаронцаў са Зводнай мабільнай групы, якая працуе ў Чачэнскай Рэспубліцы, і скардзіўся на незаконнае затрыманне і катаванні супрацоўнікамі праваахоўных органаў Чачні.

Як распавядаў правабаронцам Мурад Амрыеў,25 жніўня 2013 года ў цэнтры сталіцы Чачні яго машыну блакавала чорная «Прыёра», з якой выбеглі трое мужчын, заштурхалі яго ў сваю машыну, надзеўшы на галаву ўласную футболку, і павезлі ў будынак аднаго з падраздзяленняў унутраных спраў, які знаходзіўся непадалёк. Там яго пратрымалі ў кайданках на працягу двух дзён: збівалі, катавалі электрычнасцю, падвешвалі да столі і прыніжалі. Па словах Мурада, адным з выкрадальнікаў быў высокапастаўлены чачэнскі паліцэйскі, які падазраваў яго старэйшага брата ў замаху на сябе. Але дабрацца да брата было немагчыма — той з'ехаў жыць у Германію.

Праз двое сутак, паліцыянты адвезлі Мурада да бацькоўна своеасаблівыя «перамовы»: Амрыевым было сказана, што калі старэйшы сын не вернецца ў Чачню, то ўся адказнасць за замах пяройдзе на Мурада. На наступны дзень яму загадалі з'явіцца ў паліцыю. Усур'ёз баючыся за сваё жыццё, хлопец на гэтую сустрэчу не з'явіўся і збег Чачні, а потым наогул з Расіі.

З тых часоў на Мурада пачалося паляванне. Яго аб’явілі ў федэральны вышук з-за таго, што ў пашпарце была знойдзена памылка друку — няправільная дата нараджэння. Праз год з вышуку ён быў зняты. Аднак 1 лютага 2017 года ён быў зноў аб'яўлены ў вышук па абвінавачванні ў здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 327 КК РФ ( «Выкарыстанне загадзя падробленага дакумента»). Ініцыятарам вышуку па наяўнай інфармацыі з'яўляецца аддзел паліцыі № 3 ўпраўлення МУС Расіі па Грозным.

Менавіта гэта і было падставай ззатрымання Амрыева ў Бранску 4 чэрвеня. Праз двое сутак, раніцай 6 чэрвеня, Амрыева даставілі з ізалятара часовага ўтрыманняў пракуратуру. Затым да будынка пракуратуры пад'ехалі прадстаўнікі МУС Чачні і спецназ. Па словах адваката Амрыева Пятра Заікіна, чачэнскія паліцыянты не выпускалі Амрыева з будынка, кажучы, што ён знаходзіцца ў федэральным вышуку. На пытанне Заікіна аб тым, на якой падставе спартсмена абвясцілі ў вышук, супрацоўнік чачэнскіх праваахоўных органаў сказаў: "Ды якая розніца".

Аднак у выніку Амрыеў здолеў збегчы. І вось зараз яго затрымалі ў Беларусі.

Як паведаміў “Новаму Часу” Канстанцін Гусеў, супрацоўнік Камітэта па прадухіленні катаванняў, расійскія праваабаронцы вельмі спадзяюцца на дапамогу беларускіх праваабронцаў у першую чаргу ў распаўсюдзе інфармацыі, а па магчымасці і выездам да затрыманага:

У дадзены момант галоўнае — не дапусціць, што б беларускі бок выдаў Мурада чачэнскім аператыўнікам, — паведаміў Гусеў. —  Нашы калегі зараз працуюць у Грозным, вырашаючы пытанне па надуманым аб'яўленні ў федэральны вышук Амрыева. Але гэта, улічваючы рэзананс вакол гэтай сітуацыі і абуральную бюракратыю ў ЧР, справа зусім не хуткая. Мы ўсур'ёз асцерагаемся, што калі беларускі бок выдасць Мурада Амрыева чачэнскім паліцыянтам, то ён можа адтуль не вярнуцца. У нашай практыцы зафіксавана мноства фактаў, калі падследныя ў ЧР проста знікалі”.

Як паведаміў гомельскі парваабронца Леанід Судаленка, зараз беларускія праваабронцы займаюцца пытннем Амрыева. Яму ўжо знайшлі адваката. Справа на кантролі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства