viasna on patreon

Пінскі суд працягвае практыку “парнага пакарання” за акцыю 26 сакавіка

2017 2017-04-07T11:54:41+0300 2017-04-07T12:00:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 красавіка ў Пінску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць затрыманняў на Дзень Волі ў сталіцы і супраць Дэкрэта №3.

За акцыю, на якую выйшлі каля 60 пінчукоў, 12 трапілі пад пераслед і 8 з іх ужо асуджаныя.  

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, раніцай 7 красавіка вынесены чарговы прысуд: грамадскі актывіст Ігар Салавей атрымаў 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі (арт. 23.34 КаАП) і 10 базавых велічыняў штрафу за нібыта непадпарадкаванне АМАПу падчас затрымання (арт. 23.4 КаАП).

Учора такім жа чынам – арыштам і штрафам – быў пакараны грамадска-палітычны актывіст Алесь Рамановіч.

Ігар Салавей паспеў пракаментаваць радыё судовы працэс:

— Напачатку суда было ўжо зразумела, што ён скончыцца арыштам, бо у самым пачатку выклікалі канвой з двух міліцыянтаў. Гэта паказальны працэс, гэта замова. Я чакаў такі прысуд і падрыхтаваўся.

Пінскі суд яшчэ разгледзіць адміністратыўныя справы Мікалая Міхалевіча, Ігара Петрушкевіча, Ніны Шаршун і пінчука, які пажадаў, каб яго імя не фігуравала ў СМІ. 

Працяг разгляду справы ў дачыненні да пінчука Андрэя Вабішчэвіча перанесены на 11 красавіка. Вабішчэвіч увогуле не прысутнічаў 26 сакавіка на пінскай плошчы, што спрабуе давесці праз аналіз відэа з камер вулічнага назірання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства