viasna on patreon

Затрыманага па справе “баевікоў” Мікалая Міхалькова адпусцілі пасля допыту

2017 2017-03-24T09:19:06+0300 2017-03-24T09:39:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/michalkou-2403.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Міхалькоў. Фота: komkur.info

Мікалай Міхалькоў. Фота: komkur.info

У Бабруйску затрымалі кіраўніка мясцовага вайскова-спартыўнага клуба "Патрыёт" Мікалая Міхалькова. Пра гэта піша nn.byса спасылкай на яго брата — заснавальніка "Белага легіёна" Сяргея Бульбу (раней Чыслава).

Паводле папярэдніх звестак, 23 сакавіка Мікалая Міхалькова запрасілі на гутарку ў КДБ Бабруйска. З таго часу ён не выходзіў на сувязь, а яго машына знаходзіцца каля будынку ведамства.

Міхалькоў раней быў кадравым афіцэрам, служыў у адной з паветрана-дэсантных брыгад спецыяльнага прызначэння.

21 сакавіка яго сына,Яна Міхалькова, затрымалі па справе аб падрыхтоўцы да "масавых беспарадкаў". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманыя таксама іншыя ўдзельнікі і выхаванцы клуба "Патрыёт". 

Па звестках дзяржаўных СМІ, па гэтай справе затрыманыя ўжо 26 чалавек. Гэта пераважна былыя чальцы арганізацыі "Белы легіён", а таксама маладафронтаўцы. Спецслужбы заяўляюць, быццам пры ператрусах яны знайшлі зброю. 

24 сакавіка раніцай стала вядома, што яго адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства