viasna on patreon

Галіну Смірнову затрымалі за пост у сацсетках Дапоўнена

2017 2017-03-22T21:59:48+0300 2017-03-23T10:50:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smirnova-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Смірнова, Бабруйск.

Галіна Смірнова, Бабруйск.

У Бабруйску затрымана актывістка Галіна Смірнова. Па словах мужа, жанчыну знялі з маршруткі, калі яна вярталася з Мінску. 

Яе вінавацяць па арт. 23.34 КаАП за тое, што яна змясціла на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках інфармацыю пра Марш недармаедаў, што плануецца на 26 сакавіка ў розных гарадах краіны. Зараз супрацоўнікі ГАУС Бабруйска ў адносінах да Галіны Смірновай складаюць пратакол апытання. У яе адабралі ноўтбук і тэлефон, што былі пры ёй. Верагодна, заўтра адбудзецца суд. 

Нагадаем, Галіна Смірнова раней ужо была затрыманая 12 сакавіка, напярэдадні Маршу недармаедаў у Бабруйску. 15 сакавіка суддзя Наталля Чарапуха прызнала яе вінаватай і прызначыла пакаранне для актывісткі ў выглядзе штрафу ў 30 базавых велічынь нібыта за парушэнне парадку арганізацыі і ўдзелу ў масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства